У Беларусі ёсць тэст-сістэмы для правядзення больш як 20 тыс. даследаванняў. Аб гэтым паведаміла 6 красавіка ў эфіры праграмы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1» намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аліна Дроніна.
«Толькі лабараторыя РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі выконвае амаль 700 тэстаў у дзень. Цяпер у рэспубліцы працуюць 13 лабараторый», - сказала Аліна Дроніна.
Паводле яе слоў, у лабараторыі РНПЦ выкарыстоўваюцца толькі тэст-сістэмы айчыннай вытворчасці - распрацоўка спецыялістаў, вучоных цэнтра. У цэлым у краіне прымяняюцца некалькі тэст-сістэм, частка з іх паступіла па лініі гуманітарнай дапамогі з Кітая, Расіі, частка - беларускай вытворчасці. «Усе тэст-сістэмы, якія мы выкарыстоўваем для дыягностыкі каранавіруса, пабудаваны па адным прынцыпе: яны даюць магчымасць выявіць фрагмент РНК, або геному, віруса ў матэрыяле», - удакладніла Аліна Дроніна.
Ад моманту паступлення матэрыялу ў лабараторыю да таго, як урач аб'яўляе вынік, праходзіць амаль 6 гадзін. Але калі загрузка высокая, адначасова выконваецца вялікая колькасць даследаванняў, працэдура расцягваецца да сутак.
Каб павысіць эфектыўнасць даследавання, у пацыента бярэцца камбінаваны мазок: матэрыял з ротаглоткі і насаглоткі забіраецца асобна, але змяшчаецца ў адну прабірку. У лабараторыю матэрыял транспартуецца ў трох упакоўках: прабірцы на штатыве, які кладзецца ў пакет, а той, у сваю чаргу, у тэрмасумку з холадарэагентам. Як толькі лабараторыя атрымлівае станоўчы рэзультат, яна перадае інфармацыю, і спецыяльная брыгада хуткай медыцынскай дапамогі аператыўна выязджае для шпіталізацыі пацыента ў спецыяльны стацыянар.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы