RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі з 1 мая павялічваюцца памеры дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей

Памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, павялічваюцца ў Беларусі з 1 мая. Новыя памеры будуць дзейнічаць з 1 мая па 31 ліпеня 2023 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Так, пры нараджэнні першага дзіцяці аднаразовая дапамога складзе 10 БПМ (Br3 521,30), а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 БПМ (Br4 929,82).

Жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, памер аднаразовай дапамогі складзе 100 працэнтаў БПМ або Br352,13.

Сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў штомесяц будуць выплачваць 50 працэнтаў БПМ або Br176,07.

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, прадугледжаных заканадаўствам, складзе: на дзіця-інваліда - 70 працэнтаў БПМ або Br246,49, не маючых інваліднасці - 50 працэнтаў БПМ або Br176,07.

У сувязі з доглядам дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў штомесяц будуць выплачваць дапамогу ў наступным памеры: з першай і другой ступенню страты здароўя да дасягнення дзіцем 18 гадоў і з трэцяй і чацвёртай ступенню страты здароўя да дасягнення дзіцем узросту 3 гадоў - 100 працэнтаў БПМ або Br352,13; з трэцяй і чацвёртай ступенню страты здароўя пасля дасягнення дзіцем 3-гадовага ўзросту - 120 працэнтаў БПМ або Br422,56.

Што датычыцца дапамогі на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных ВІЧ, яе штомесячны памер складзе 70 працэнтаў БПМ або Br246,49.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая