RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі зацверджаны нарматывы кошту 1 кв. м жылля

У Беларусі ўстаноўлены нарматывы гранічнага кошту 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання шматкватэрных жылых дамоў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва № 47 ад 20 жніўня, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Нарматыў гранічнага кошту для буйнапанэльных дамоў устаноўлены ў памеры ад Br1134 да Br1425 у залежнасці ад паверхавасці. Так, у дамах на 1–3 паверхі гэты нарматыў устаноўлены ў памеры Br1425 за 1 кв. м, на 4–5 паверхаў–Br1306, на 6–9 паверхаў–Br1152, на 10–15 паверхаў–Br1134 і на 16 паверхаў і больш–Br1324.

У дамах з цэглы або газасілікатных блокаў нарматыў кошту 1 кв. м складае ад Br1266 у 10–15-павярховых дамах да Br1538 у 1–3-павярховых.

У каркасных дамах (маналітныя, зборна-маналітныя і інш.) лімітавы кошт 1 кв. м устаноўлены наступным чынам: у дамах на 4–5 паверхаў – Br1315 за 1 кв. м, на 6–9 паверхаў – Br1348, на 10–15 паверхаў–Br1484, на 16 паверхаў і больш–Br1520.

Нарматывы для дамоў да пяці паверхаў уключна ўстаноўлены без уліку выдаткаў на ўладкаванне ліфтаў. Пры ўмове абсталявання ліфтамі да гранічных нарматываў прымяняецца каэфіцыент 1,07.

Гэтыя нормы ўстаноўлены на 1 студзеня 2020 года.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая