У Беларусі зарэгістраваны 351 выпадак каранавіруснай інфекцыі, паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.
Адзін выпадак ёсць у Брэсцкай вобласці, два - у Магілёўскай. У Віцебскай вобласці зарэгістравана 89 выпадкаў, у Гомельскай - 13, у Гродзенскай - шэсць. У Мінску выяўлена 190 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, у Мінскай вобласці - 50, праінфармавала Іна Карабан.
Паводле яе слоў, у асноўным выпадкі каранавіруснай інфекцыі рэгіструюцца ў пацыентаў ва ўзросце ад 25 да 64 гадоў, у гэту ўзроставую групу ўваходзяць амаль 50 працэнтаў ад агульнай колькасці зарэгістраваных выпадкаў.
«Наша сітуацыя развіваецца прагназуема, паступальна, і ўсе тыя мерапрыемствы, якія мы праводзілі з самага пачатку ў плане прафілактыкі завозу, а потым у плане прафілактыкі масавага распаўсюджвання каранавіруса, паказалі сваю эфектыўнасць», - адзначыла намеснік
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:37
27.10.2025 - 09:40
Віды вірусаў і іх лячэнне. Эксперты аб эпідсітуацыі ў Беларусі
23.10.2025 - 09:59
15.10.2025 - 11:48
Выязная дыспансерызацыя ў Магілёве: як праверыць здароўе хутка і зручна