RU BY EN 中文
Instagram

У Беларусі змяняюцца падыходы да налічэння і пераразліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі

Змяненні ў падыходах да налічэння і пераразліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі ўступаюць у сілу з 1 кастрычніка. Яны прадугледжаны пастановай Савета Міністраў нумар 465 ад 27 жніўня 2025 года.

Самыя істотныя змяненні закранулі падыходы па налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі адносна жылых памяшканняў, якія належаць не занятым у эканоміцы грамадзянам. «Налічэнне платы адносна такіх жылых памяшканняў залежыць ад таго, ці зарэгістраваны такія грамадзяне ў прыналежных ім кватэрах, і ажыццяўляецца прапарцыянальна колькасці пражываючых грамадзян. Напрыклад, кватэра плошчай 60 кв.м належыць грамадзяніну, не занятаму ў эканоміцы, і ён у гэтай кватэры зарэгістраваны па месцы жыхарства. І разам з ім пражываюць яшчэ два грамадзяніны. Адпаведна, напрыклад, паслуга цеплазабеспячэння налічваецца прапарцыянальна колькасці пражываючых, гэта значыць 60 кв.м дзелім на траіх, атрымліваецца, адносна 20 кв.м прымяняюцца павышаныя тарыфы. Адпаведна, астатнія 40 кв.м - па субсідзіраваных тарыфах», - расказала намеснік начальніка ўпраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Настасся Маліноўская.

Якія ж змяненні чакаюць гэту катэгорыю грамадзян з 1 кастрычніка 2025 года? «У выпадку, калі грамадзянін трапіў у спіс не занятых у эканоміцы і ён з'яўляецца ўласнікам кватэр (прычым незалежна ад іх колькасці - адна, дзве ці больш), адносна ўсіх кватэр і ўсяго аб'ёму спажываемых паслуг (цеплазабеспячэнне, гарачае водазабеспячэнне, падагрэў вады і газазабеспячэнне) будуць прыменены эканамічна абгрунтаваныя тарыфы», - праінфармавала прадстаўнік МЖКГ.

З 1 кастрычніка бягучага года атрыманне паведамлення аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем будзе магчыма толькі адным са спосабаў: альбо на папяровым носьбіце, альбо ў электронным выглядзе. Такім чынам, выключаецца магчымасць атрымання паведамлення адначасова ў двух варыянтах.

Спрошчаны парадак ажыццяўлення такіх адміністрацыйных працэдур, як афармленне льгот, вызваленне ад платы за тэхнічнае абслугоўванне і пакрыццё расходаў на электраэнергію, спажываемую на работу ліфта, а таксама пераразлік платы за некаторыя паслугі ў сувязі з выездам з пастаяннага месца жыхарства. З 1 кастрычніка за ажыццяўленнем такіх працэдур змогуць звяртацца непасрэдна не толькі тыя грамадзяне, якія прэтэндуюць на льготы або часова адсутнічалі па месцы пастаяннага пражывання, але і плацельшчыкі ЖКП, гэта значыць уласнікі, наймальнікі жылых памяшканняў, у якіх зарэгістраваны названыя катэгорыі грамадзян.

Таксама павялічаны тэрмін звароту за пераразлікам платы за некаторыя камунальныя паслугі па прычыне адсутнасці па месцы жыхарства па пэўных падставах (выезд за мяжу, на вучобу і г.д.) - з 7 да 30 дзён месяца пасля вяртаня да месца жыхарства.

Акрамя таго, спрошчана працэдура падзелу асабовых рахункаў. Цяпер будзе патрабавацца згода толькі ўласніка долі і грамадзяніна, звесткі аб якім уносяцца ў асабісты рахунак гэтага ўласніка, гэта значыць выключаецца неабходнасць атрымання згоды ўсіх паўналетніх членаў сям'і ўласніка долі.

У інтарэсах спажыўцоў, каб зняць з іх адказнасць за неналежнае выкананне сваіх абавязкаў выканаўцамі паслуг, змяніліся перыяды, у рамках якіх ажыццяўляецца разлік або пераразлік платы. У выпадку нясвоечасовага прадастаўлення выканаўцамі неабходных звестак - не больш за тры месяцы пры даборы платы, не больш за тры гады пры вяртанні платы. У выпадку безуліковага спажывання паслуг, выяўленага выканаўцам, - максімальны перыяд пераразліку змяншаецца з трох гадоў да аднаго года, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.

Пастановай пашыраны пералік плацяжоў у перыяд адкрытай спадчыннай справы, па якіх не налічваецца пеня, паслугай па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання і кампенсуемымі расходамі на электраэнергію.

Таксама змяненні закранулі парадак налічэння платы за асобныя ЖКП.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая