Праекты Саюзнай дзяржавы ў сферы адукацыі разгледжаны сёння на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях. Мерапрыемства прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі, як паведамілі ў прэс-службе сходу.
«Парламентарыі абмеркавалі пытанні распрацоўкі і рэалізацыі сумесных адукацыйных праектаў і праграм Саюзнай дзяржавы, – адзначылі ў прэс-службе. – Дэпутатам была прадстаўлена інфармацыя аб выніках рэалізацыі праекта Саюзнай дзяржавы “Развіццё адукацыйнай і навуковай дзейнасці Беларуска-Расійскага ўніверсітэта на базе інавацыйных тэхналогій”».
Праект быў накіраваны на павышэнне якасці падрыхтоўкі інжынерных кадраў і эфектыўнасці правядзення навуковых даследаванняў у Беларусі і Расіі.
«У межах яго рэалізацыі былі праведзены мерапрыемствы па развіцці лічбавага асяроддзя ўніверсітэта, абнаўлення праграмнага забеспячэння і абсталявання, стварэння вучэбна-эксперыментальных лабараторый, – праінфармавалі ў прэс-службе. – Дэпутаты адзначылі, што грашовыя сродкі, прадугледжаныя на рэалізацыю праекта Саюзнай дзяржавы «Развіццё адукацыйнай і навуковай дзейнасці Беларуска-Расійскага ўніверсітэта на базе інавацыйных тэхналогій», выкарыстаныя па мэтавым прызначэнні і з эканоміяй, якая ўзнікла ў выніку правядзення працэдур закупак. Улік маёмасці, створанай і набытай за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы, ажыццёўлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства».
Акрамя таго, дэпутаты падвялі вынікі пасяджэння пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім сходзе на тэму «Інтэграцыя сістэм агульнай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі як аснова стварэння адзінай адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы», абмеркавалі ход падрыхтоўкі чарговага пасяджэння семінара –па пытаннях дэмаграфічнай палітыкі ў Беларусі і Расіі.
У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі і Міністэрства асветы Расіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05