RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У БРУ да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі правялі адкрыты дыялог «Мы разам!»

У беларуска-расійскім універсітэце да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі правялі адкрыты дыялог «Мы разам!». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прарэктар па выхаваўчай рабоце навучальнай установы Андрэй Казанскі, прарэктар па навуковай рабоце Наталля Валогіна, намеснік начальніка ўпраўлення па працы са сродкамі масавай інфармацыі і маладзёжнай палітыкі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Меншыкава, першы сакратар АК «БРСМ» Уладзімір Паўлоўскі, старшыня сацыяльна-культурнага грамадскага аб’яднання «Спадчына» Віталь Арцёмчык, актыў моладзевай арганізацыі – студэнты ВНУ.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што 2 красавіка, у першую чаргу, сімвалізуе блізкасць народаў на культурным і гістарычным узроўні, бо ў многіх беларусаў і расіян ёсць сваякі і сябры, якія жывуць у абедзвюх краінах. І гэта з’яўляецца магутным аб’яднаўчым фактарам.

Развіваюцца ўзаемасувязі дзвюх краін і ў іншых кірунках: эканоміцы, адукацыі. У гэтым сэнсе БРУ быў абраны для правядзення дыялогу не выпадкова. Гэта добры прыклад адзінай навукова-тэхналагічнай і адукацыйнай прасторы дзвюх краін. Тут вучацца больш за 5 тыс.студэнтаў. Дзясятая частка – па адукацыйных стандартах РФ. Універсітэт заключыў больш за 50 пагадненняў з арганізацыямі і ВНУ Расіі, што прадугледжвае сеткавую адукацыю. Тут на пастаяннай аснове праводзяцца сумесныя навукова-практычныя канферэнцыі, круглыя сталы, адкрыты міжнародны Беларуска-Расійскі цэнтр міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі і культуры. Сапраўдным гонарам БРУ з’яўляецца вучэбна-лабараторны корпус. Абсталяванне для яго паступіла ў межах праекта Саюзнай дзяржавы «Развіццё адукацыйнай і навуковай дзейнасці Беларуска-Расійскага ўніверсітэта на базе інавацыйных тэхналогій», які рэалізоўваўся ў 2018–2019 гадах. На яго рэалізацыю было выдзелена больш за 142 млн. расійскіх рублёў. Сродкі размеркавалі па двух напрамках: абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы і пашырэнне лічбавага асяроддзя ўніверсітэта.

Падчас адкрытага дыялогу таксама абмяркоўваліся магчымасці ўмацавання супрацоўніцтва моладзі Беларусі і Расіі, перспектывы працаўладкавання студэнтаў, якія будуць атрымліваць веды па новым напрамку по новому направлению «Замежнае рэгіяназнаўства». 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая