З кожным днём нашы аграрыі Беларусі ўсё бліжэй да важнай мяжы ўборачнай кампаніі - агульнаму намалоту ў 8 млн тон. Так, на сёння ўжо намалочана амаль 7 млн. 800 тыс. тон збожжавых з улікам рапсу. У лідэрах Мінская, Гродзенская і Брэсцкая вобласці. Усяго ж ужо ўбрана практычна 98% плошчаў, збожжавых і зернебабовых.
У гаспадарках стартавала ўборка кукурузы. Бо нарыхтоўка якасных кармоў - гэта залог прыбытку ў жывёлагадоўлі. Аднымі з першых у Магілёўскім рэгіёне кампанію пачалі аграрыі Горацкага раёна. Тут трэба будзе перапрацаваць на сілас звыш 8 з паловай тысяч гектараў «царыцы палёў». Усяго ж у вобласці плануецца закласці на захоўванне больш за 2 з паловай мільёны тон пажыўнай кармавой культуры.
Уладзімір Паўлаў, дырэктар ААТ «Маслакі»:
- Нарыхтавалі больш сянажу - 113,5% да ўзроўню мінулага года, і мы не спыняемся, ідзем далей. Я думаю, каля 130% да ўзроўню мінулага года нарыхтуем па сянажы. Таксама па сіласу плануем павялічыць колькасць кармоў. Бо павялічваецца пагалоўе, павялічваецца надой. Да ўзроўню мінулага года мы ідзем арыентыровачна 115% па малаку.
Адначасова падыдзе чарга і азімай збожжавай групы. Толькі ў Магілёўскай вобласці клін складзе 230 тысяч гектараў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.04.2025 - 15:07
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31