Тысячу домікаў для індывідуальнага ўтрымання навацельных цялятаў да двухмесячнага ўзросту будзе пастаўлена ў гаспадаркі Быхаўскага раёна да канца бягучага года. Набыццё ажыццяўляецца ў лізінг праз ААТ «Бабушкина крынка». Пастаўшчык– віцебскае прадпрыемства ААТ «Інвет». Сто новых боксаў ужо ўстаноўлена на МТК філіяла «Макранскі» ААТ «Быхаўскі КАСЗ», на днях такія ж канструкцыі з палімерных матэрыялаў завезены ў ААТ «Вароніна», «Валадарскі», ПМК-85 «Водбуд».
МТК «Усходняе»– адзін з буйных жывёлагадоўчых комплексаў нашага раёна. На сённяшні дзень там змяшчаецца 1738 галоў буйной рагатай жывёлы. Асноўны статак налічвае 357 галоў. За дзень валавы надой малака складае 2500 кілаграмаў.
– Раней у нас былі ў памяшканні станкі, дзе асобна ўтрымліваліся маленькія цяляты, – расказвае загадчыца МТК Ганна Левычанкова. – Але ў маі бягучага года на адкрытай пляцоўцы, на свежым паветры ўсталявалі новыя домікі для цялятаў. Адразу скараціліся захворванне і падзеж.
На комплексе цяпер налічваецца 75 цялят ва ўзросце да 3 месяцаў. За імі даглядае аператар па дагадоўванні маладняку буйной рагатай жывёлы Вольга Ціханава. Яна таксама ўпэўнена, што яе падапечным цяпер стала лепш, вальней, бо ў кожным доміку ёсць свая невялікая агароджаная выгульная пляцоўка.
Сярод нованароджаных цялятаў падзяжу практычна няма, прыбаўленні растуць кожны месяц. Так, калі ў ліпені сярэднясутачнае прыбаўленне цялятаў было на ўзроўні 476 грамаў, то ў жніўні павялічылася практычна на 100 грамаў. Але і гэта яшчэ не мяжа. Пастаўлена задача павялічыць сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе маладняку буйной рагатай жывёлы да 650 грамаў.
Як адзначае начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Рыгор Музыкантаў, натуральныя ўмовы развіцця спрыяюць таму, каб у арганізме ў цялятаў выпрацоўваўся вітамін «Д», які з’яўляецца бясплатным стэрылізатарам. Таксама на свежым паветры зніжаецца да мінімуму канцэнтрацыя аміяку, вадзянога пару, пылу.
– Сёння ў рацыёне ў нованароджаных цялятаў цэльнае пастэрызаванае малако, а таксама камбікормы КР-1, КР-2, – расказваее малады заатэхнік Надзея Нічыпаловіч. – З двухмесячнага ўзросту цялят паступова прывучаюць да грубых кармоў, у кармушкі кладуць сена. Кармленне ажыццяўляецца двойчы на дзень. Пры гэтым выконваецца аптымальны рэжым кармлення ў залежнасці ад індывідуальнага развіцця цяляці.
У камплекце з новымі хаткамі таксама маюцца вёдры-паілкі з саскамі, кармушкі для канцэнтратаў, ёмістасці для вады.
Акрамя таго, сёлета ў гаспадаркі раёна за кошт сродкаў дзяржаўнай праграмы па пераадоленні Чарнобыльскай катастрофы плануецца набыць 22 сучасныя пастэрызатары малака. Гэта дасць магчымасць забяспечыць здаровае кармленне маладняку буйной рагатай жывёлы, а таксама часткова вырашыць пытанні перамяшчэння, дастаўкі да цялятаў і дазавання пастэрызаванага малака.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.03.2025 - 12:28
Аляксей Шарай зацверджаны на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама
21.03.2025 - 11:05
У Бабруйску «Белая Русь» распрацоўвае маршрут экскурсіі да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.03.2025 - 10:15
20.03.2025 - 14:38
Леанід Заяц: «У Беларусі робіцца ўсё, каб нашыя людзі жылі камфортна, бяспечна, больш забяспечана»
17.03.2025 - 11:27
У Асіповіцкім гарнізоне здалі чарговы арэндны дом для вайскоўцаў