Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці».
Парламентарый у Горках наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзе пануе атмасфера цяпла і клопату. Тут выхоўваюцца дзевяць дзяцей-сірот.
Аляксандр Гарошкін павіншаваў аднаго з бацькоў-выхавацеляў Вольгу Драздову і хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячымі святамі.
Таксама ён паразмаўляў з выхаванцамі дзіцячага дома, даведаўся пра іх мары і планы на будучыню. Вольга Міхайлаўна падзялілася сваімі ідэямі па паляпшэнні ўмоў пражывання і выхавання.
Дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Горках адчыніў свае дзверы для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у студзені 2021 года. За час існавання прыёмнай сям'і Вольга Драздова, маючы сваіх траіх сыноў, прыняла на выхаванне, акружыла клопатам і выпусцілі ў дарослае жыццё 31 прыёмнае дзіця.
Аляксандр Рыгоравіч адзначыў важнасць падтрымкі такіх акцый, як «Нашы дзеці».
- Для нас чужых дзяцей не бывае. І задача дарослых у гэтыя асаблівыя перадсвяточныя дні дапамагчы дзецям паверыць у дабро і цуд, напаўняючы іх сэрцы надзеяй і радасцю, каб кожнае дзіця адчула ўвагу і клопат, - падкрэсліў сенатар. - Новы год - адно з самых доўгачаканых свят, якое павінна запомніцца кожнаму без выключэння дзіцяці толькі радаснымі падзеямі і прыемнымі сюрпрызамі.
Візіт не абышоўся без прыемных момантаў. Дзеці атрымалі падарункі, якія напоўнілі іх дзень радасцю і ўсмешкамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.07.2025 - 12:39
15.07.2025 - 14:23
З настроем і поўным ходам: у Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная
09.07.2025 - 10:14
У Магілёўскім раёне пачнуць добраўпарадкаванне тэрыторыі паркавай зоны мясцовай крыніцы
05.07.2025 - 15:44
«Усё вельмі весела і цікава». Госці свята «Купалле» ў Александрыі дзеляцца сваімі ўражаннямі
05.07.2025 - 12:33