Пасля маштабнай рэканструкцыі сёння, 24 снежня, адкрылася Хоцімская ЦРБ. У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Лазар, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк.
Рамонт ва ўстанове аховы здароўя пачаўся ў сярэдзіне 2023 года. За гэты час істотна абнавіліся карпусы бальніцы. Агулам на рамонт затрачана больш за 9,1 мільёна рублёў. Таксама закуплена новае медабсталяванне. Толькі сёлета матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы папоўнілася новым абсталяваннем на суму 1,4 мільёна рублёў. Набыты два аўтамабілі хуткай меддапамогі, легкавая машына, перасоўны ФАП, стаматалагічныя ўстаноўкі, рэнтгенадыягнастычны апарат, электракардыёграфы, апараты УВЧ-тэрапіі, магнітна-лазернай тэрапіі, УГД экспертнага класа і іншае медыцынскае абсталяванне.
У Хоцімскім раёне медыцынскую дапамогу насельніцтву аказвае Хоцімская ЦРБ магутнасцю 53 койкі з раённай паліклінікай на 375 наведванняў за змену, а таксама 3 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі — Забелышынская, Бярозкаўская і Ельнянская, 6 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.
Агульная колькасць насельніцтва раёна - каля 9690 чалавек. У Хоцімскай ЦРБ працуюць 24 урачы і 107 сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Укамплектаванасць урачамі па ўстанове складае 77,8 працэнта, сярэднім медыцынскім персаналам - 80,3 працэнта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 15:55
«Зыходзячы з вастрыні бягучага моманту». На чым Прэзідэнт заклікаў засяродзіцца краіны ЕАЭС
24.06.2025 - 14:24
22.06.2025 - 10:43
21.06.2025 - 18:48
Анатоль Ісачанка: у гэтых злачынстваў няма тэрміну даўніны, іх нельга забыць і немагчыма дараваць
19.06.2025 - 18:07