Шапачка святога прападобнага Гаўрыіла Ургебадзэ, крыж, які ён насіў, часцінка пахавальнай дошкі і часцінка мошчаў архімандрыта Грузінскай праваслаўнай царквы будуць выстаўлены ў храме ў гонар прападобнага Сяргея Раданежскага ў пасёлку Туголіца Бабруйскага раёна. Іх даставяць сюды 2 снежня па благаславенні епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма, пакінуць храм святыні пасля нядзельнай літургіі 5 снежня.
Прыход у Туголіцы з’явіўся ў 2017 годзе, тутэйшы настаяцель айцец Фёдар (Фёдар Кашанок) не толькі вядзе службы, але і аднаўляе старадаўнія царкоўныя кнігі, стварыў пры храме ўнікальны музей, у якім знаходзяцца фаліянты XVII–XIX стагоддзяў, старажытныя абразы, прадметы сялянскага побыту, старадаўняя мэбля, дарэвалюцыйныя фота, манеты, царкоўнае начынне. Едуць у храм на Бабруйшчыне паломнікі не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Казані, Санкт-Пецярбурга, Масквы, Грузіі і іншых краін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»