У Кіраўску 15 шматдзетных сем’яў атрымаюць ключы ад новых кватэр да 7 лістапада. Пра гэта паведамілі ў аддзеле архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Кіраўскага райвыканкама.
«Да 7 лістапада 15 шматдзетных сем’яў атрымаюць ключы ад кватэр у новым доме ў Кіраўску. Адзін з прыярытэтных напрамкаў развіцця нашай дзяржавы, Магілёўскай вобласці і нашага раёна – сацыяльная палітыка. І гэтаму надаецца вялікая ўвага. І новае жыллё – адзін з найважнейшых аспектаў для развіцця і жыцця як у вялікіх гарадах, так і малых населеных пунктах. Акрамя гэтага, жыллё дапамагае замацавацца насельніцтву на месцах, што таксама немалаважна», – адзначыла старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава.
Новы дом у Кіраўску – 20-кватэрны. Яго будаўніцтва ажыццяўлялася са снежня 2020 па верасень 2021 года – 15 кватэр будавалася для шматдзетных сем’яў, 5 кватэр – арэндныя. Будаўніцтва жылля для шматдзетных сем’яў ажыццяўлялася за кошт крэдытных рэсурсаў у межах Указа Прэзідэнта ад 4 ліпеня 2017 г. № 240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў». 5 арэндных кватэр будавалася за кошт бюджэтных сродкаў.
Усяго ў Кіраўскім раёне пражывае 264 сям’і, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей.
Яшчэ 5 кватэр у новабудоўлі будуць арэнднымі. Па словах Галіны Слабоднікавай, гэта дапаможа ў прывабліванні і замацаванні на месцах спецыялістаў, якія патрэбныя раёну. «Арэнднае жыллё ў нас маецца ў дастатковай колькасці. Зараз вось яшчэ 5 новых кватэр будзе. Гэта дапаможа прывабліваць да нас спецыялістаў, у тым ліку маладых. Для раённага цэнтра, невялікіх населеных пунктаў маладыя спецыялісты – гэта як глыток свежага паветра. Па вялікай частцы мы сельскагаспадарчы раён, але граматныя, прафесійныя людзі ў розных сферах заўсёды патрэбныя. Гэта дапамагае раёну развівацца», – падкрэсліла яна.
Ключы ад новага жылля плануюць уручыць ва ўрачыстай абстаноўцы.
За 9 месяцаў бягучага года ў Кіраўскім раёне за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю больш за 2,7 тыс. кв. м агульнай плошчы жылых дамоў. У сельскай мясцовасці ўведзены ў эксплуатацыю індывідуальныя жылыя дамы агульнай плошчай больш за 1 тыс. кв. м.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе