Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе 5–6 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна на беразе ракі Днепр. Штогод свята збірае некалькі дзясяткаў тысяч гасцей, прафесійных і аматарскіх творчых калектываў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Адным з цэнтральных мерапрыемстваў свята стане выстава-кірмаш «Купальскае дрэва жыцця», у якой прымуць удзел творчыя дэлегацыі ўсіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, 28 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.
Выстава-кірмаш адлюструе тэматыку года — Год добраўпарадкавання краіны, культурную спадчыну, творчасць майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, самабытную народную культуру з рэгіянальнымі асаблівасцямі. У фінале абласнога конкурсу «Дрэва жыцця» заяўлена 56 удзельнікаў: майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўскай вобласці, спецыялісты Дамоў рамёстваў, дзіцячых школ мастацтваў, клубных устаноў. У розных відах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікі прадставяць аб'ёмныя кампазіцыі, пано, вышытыя і тканыя ручнікі з выявай дрэва жыцця і іншае.
На малой сцэнічнай пляцоўцы пройдзе ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскага свята «Купалле». Цягам дня будзе працаваць канцэртная сцэнічная пляцоўка «Беларусь. Адзінства. Мы», на якой творчыя калектывы рэгіёнаў Беларусі і Мінска прадставяць разнажанравыя канцэртныя, творчыя праграмы.
З уцягваннем удзельнікаў і гледачоў пройдзе традыцыйны вялікі купальскі карагод «Няхай сяброўства карагод закружыць». Усе ахвочыя таксама змогуць узяць удзел у майстар-класе па пляценні традыцыйнага купальскага вянка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.09.2025 - 09:55
Фестываль творчасці Саюзнай дзяржавы для людзей з інваліднасцю пройдзе ў Магілёве 23-26 верасня
15.09.2025 - 11:54
Білеты на фестывальныя мерапрыемствы «Анімаёўка-2025» ужо ў продажы
12.09.2025 - 09:35
Магілёўская вобласць і Астрахань падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы культуры
12.09.2025 - 08:59
08.09.2025 - 10:52
Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства