У чацвер, 20 сакавіка, члены Маладзёжнага парламента пры Клічаўскім раённым Савеце дэпутатаў праводзяць добраўпарадкаванне памятнага знака на месцы расстрэлу партызан паблізу вёскі Гонча, расказала загадчыца сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ірына Суднік.
Удзельнікі акцыі атынкоўваюць, афарбоўваюць элементы памятнага знака, высякаюць хмызняк на прылеглай тэрыторыі.
Падрабязнасці страшных падзей 18 верасня 1941 года, калі карнікі па-зверску замучылі і расстралялі пецярых жыхароў вёскі Гонча, сталі вядомыя ад відавочцаў. Навекі засталіся ў памяці землякоў імёны загінуўшых: Ульяна Харлап (родныя называлі яе Вольгай, менавіта такое імя мы бачым на памятным знаку), Яўхім Акуліч, Васіль Заяц, Антон Шапетаў і Якаў Забалоцкі.
Захаваліся ўспаміны Марусі Харлап, сястры расстралянай Ульяны (Вольгі). Па словах сведкі, пра сувязь Ульяны з партызанамі немцы даведаліся ад жыхаркі вёскі. Гітлераўцы прыйшлі ў хату, дзе жыла Ўльяна, і забралі яе босую ў начной кашулі. Ужо было холадна і, як запомнілася Марусе, быў лёгкі сняжок, - хоць менавіта гэты факт нярэдка ставяць пад сумненне - бо была яшчэ ранняя восень. Перад растрэлам фашысты кінулі Ўльяне салому пад ногі, каб яна на яе ўстала, але дзяўчына яе адкінула. Разам з Ульянай былі расстраляныя і іншыя партызаны.
Пасля расправы немцы тры дні нікога не падпускалі да магілы. Кажуць, што не ўсе імгненна загінулі пры растрэле і паміралі, жыўцом пахаваныя, зямля варушылася. Калі немцы пайшлі, жыхары вёскі раскапалі магілу і перапахавалі людзей на могілках. Ва Ўльяны была скразная рана ў скроні, з чаго вяскоўцы зрабілі выснову, што яна загінула імгненна, не мучылася. Але некаторых знайшлі з зямлёй у роце, значыць, калі іх закопвалі, яшчэ былі жывыя, дыхалі.
Ірына Суднік адзначыла, што ў Год добраўпарадкавання ў Клічаўскім раёне запланаваны і іншыя маштабныя мерапрыемствы з прыцягненнем не толькі калектываў арганізацый і прадпрыемстваў, але і мясцовых жыхароў. Бо камфортныя ўмовы для пражывання мы мусім ствараць самі. Ужо 29 сакавіка пройдзе раённы суботнік, аб'екты вызначаны.
Сёлета краіна адзначыць 80-годдзе Вялікай Перамогі - святое свята для ўсіх беларусаў. Клічаўскі раён - край баявой славы, які яшчэ называюць партызанскай рэспублікай. На яго тэрыторыі сёння размешчаны 91 аб'ект увекавечання памяці, у тым ліку 67 воінскіх пахаванняў і месцаў пахавання мірных жыхароў - ахвяр фашызму. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена добраўпарадкаванню памятных мясцін, мемарыяльных знакаў.
Ужо зараз вядзецца рамонт зямлянак у партызанскім лагеры мемарыяльнага комплексу «Усакіна». У добраўпарадкаванні памятных мясцін актыўна ўдзельнічае моладзь раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 11:57
Мастер-классы и спортивный драйв: Белыничи станут площадкой молодежного регионального проекта
21.04.2025 - 10:54
Абноўленая плошча Перамогі ў Бабруйску. Рэканструкцыя да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.04.2025 - 10:06
Сяўба лёну на Магілёўшчыне: як аграрыі Шклоўскага раёна б'юць рэкорды па пасяўных плошчах
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе