У Клічаве асвоілі вытворчасць пелет. Цяпер нізкагатунковыя драўніну і адходы лесапільнай вытворчасці будуць ператвараць у прадукт, які прыносіць прыбытак.
У найбліжэйшы час клічаўскія пелеты павінны атрымаць еўрапейскі сертыфікат, і тады пачнуцца пастаўкі прадукцыі на экспарт. Дарэчы, толькі ў 2019 годзе Клічаўскі лясгас зарабіў на знешніх рынках больш за $ 2 млн.
Гэта прадпрыемства – пілотны праект Міністэрства лясной гаспадаркі. Такіх заводаў у Беларусі будзе 6. Польскае абсталяванне «Беларусбанк» прадаставіў у лізінг, будаўніцтва – за кошт лясгаса. Агульны кошт праекта – больш за Br6 млн. Акупіцца ён, паводле планаў, за 5 гадоў. Яшчэ адзін плюс – 12 новых рабочых месцаў.
Усяго ў Клічаўскім лясгасе працуе тры з паловай сотні чалавек. Амаль палова з іх – у прамысловасці. Сярэдняя зарплата работнікаў перавышае тысячу рублёў. У цэхах зараз горача, але людзі цэняць сваё працоўнае месца.
Клічаўшчына, як вядома, лясны край. Больш за палову тэрыторыі раёна занята лясамі. Плошча лясгаса больш за 100 тыс. га. І калі лес сячэцца, то павінны быць і кампенсацыйныя пасадкі. Лясны гадавальнік у Клічаве займае больш за 8 га, тут вырошчваюць зараз больш за 4 мільёны раслін. У асноўным – саджанцы лясных дрэў. Маленькія хвойкі растуць у цяпліцы, дзе ёсць паліў. Ім тут свежа ў гарачы дзень.
Сёння лясныя гаспадаркі, у тым ліку і Клічаўскага раёна, займаюць лідзіруючыя пазіцыі сярод прадпрыемстваў. Тут развіваюць вытворчасць, ужываюць новыя тэхналогіі, але ў той жа час падтрымліваюць у парадку лес і гадуюць яго, таму што прыродныя багацці – гэта ўсё ж самае дарагое, што ў нас ёсць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 11:17
Ва ўсіх тралейбусах Магілёва зараз можна плаціць банкаўскай карткай за спадарожнікаў
02.06.2025 - 09:19
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі
30.05.2025 - 09:25
26.05.2025 - 13:45
Пад кулісныя пасевы ў Магілёўскай вобласці адведзена 26 тысяч гектараў
22.05.2025 - 14:48