У суботу, 31 мая, чацвёрты раз у Клічаве правядуць рэгіянальны фестываль традыцыйных культур малых гарадоў «Кліч над Вольсай». У яркім святочным мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі творчых калектываў Магілёўскай, Мінскай і Гомельскіх абласцей, а таксама Дарагабужскага і Шумяцкага раёнаў Расіі.
Галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы Клічаўскага райвыканкама Алена Мачэкіна расказала:
- Магілёўшчыну будуць прадстаўляць выканаўцы ў розных жанрах з Асіповіцкага, Глускага, Кіраўскага і Клічаўскага раёнаў. Запланавана разнастайная і насычаная культурная праграма: народныя, апрацаваныя і стылізаваныя ў народнай манеры вакальныя творы, дэфіле ў традыцыйных этнаграфічных касцюмах, народна-бытавыя танцы. Народныя таленты не толькі прадэманструюць свае здольнасці, але і навучаць танцаваць усіх ахвочых.
Яшчэ да ўрачыстага адкрыцця фестывалю на Цэнтральнай плошчы горада пачнуць працаваць тэматычныя пляцоўкі: «Клічаў.ART», майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, выставы-продажы вырабаў традыцыйных рамёстваў удзельнікаў фестывалю і іншай сувенірнай прадукцыі, інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны і многае іншае.
Можна будзе азнаёміцца з тэматычнымі экспазіцыямі мясцовай цэнтральнай бібліятэкі і краязнаўчага музея. Увогуле кожны госць фестывалю зможа знайсці занятак па душы.
Асаблівую ўвагу арганізатары надалі забаўкам для дзятвы: будзе абсталявана дзіцячая пляцоўка «гарэзны куток», для юных наведвальнікаў запрацуюць надзіманыя атракцыёны, ім прапануюць папулярныя аквагрым і дзіцячы лабірынт. А для аматараў актыўнага адпачынку Клічаўскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі падрыхтаваў спартыўна-гульнявую праграму.
Таксама пройдзе прэзентацыя традыцыйных напояў, будзе працаваць вулічнае кафэ.
Завершыцца фестываль цырымоніяй урачыстага ўзнагароджання ўдзельнікаў-пераможцаў і выступленнем творчага калектыву раённага Дома культуры.
Арганізатары запрашаюць усіх ахвочых стаць гасцямі, гледачамі фестывалю, каб цікава, разнастайна і з карысцю правесці свой выхадны і падтрымаць выканаўцаў апладысментамі і ўсмешкамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.08.2025 - 12:26
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня
13.08.2025 - 12:23
Наватарства і крэатыўнасць. НЦСІ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
12.08.2025 - 11:07
Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве