Старшыня Клічаўскага райвыканкама Віктар Рабкавец ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ключы ад арэндных кватэр работнікам МНС і РАУС. Шматкватэрны дом, у якім будуць жыць гэтыя сем'і, пабудаваны па завулку Пугачова ў Клічаве, у крокавай даступнасці паліклініка, школа і дзіцячыя сады.
Віктар Рабкавец адзначыў:
- Жыллё - гэта выгода, бяспека, стабільнасць. Кватэра - месца, куды мы спяшаемся пасля працоўнага дня, баявога дзяжурства, месца, дзе мы праводзім час з роднымі. Стала добрай традыцыяй у нашай краіне напярэдадні свят уводзіць у эксплуатацыю сацыяльныя, знакавыя аб'екты. Жадаю, каб у хуткім часе вы да нас звярнуліся з просьбай аб пабудове дадатковай дзіцячай пляцоўкі. Упэўнены: сённяшняя падзея назаўжды запомніцца кожнаму навасельцу.
Аляксандр Кундалёў - вадзіцель ПАСП-12 у аграгарадку Доўгае Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях - з жонкай Наталляй і сынамі Яраславам і Мікітам, сталі ўладальнікамі трохпакаёвай кватэры.
Кіраўнік сям'і дзеліцца эмоцыямі:
- Хачу выказаць шчырыя словы падзякі Міністэрству па надзвычайных сітуацыях за прадстаўленую магчымасць у атрыманні арэнднага жылля. Шэсць гадоў мы пражылі ў інтэрнаце, таму атрымаць новую ўтульную кватэру вельмі прыемна. Споўнілася яшчэ адна мара. Пакоі, дзіцячыя мы зможам уладкаваць і жыць задаволенай, шчаслівай сям'ёй. Вялікі, вялікі дзякуй.
Работнікі раённага дома культуры падрыхтавалі для навасёлаў музычны падарунак, а Дзед Мароз і Снягурка ўсім дзеткам уручылі салодкія падарункі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.08.2025 - 14:17
Члены Савета Рэспублікі актыўна падтрымліваюць хлебаробаў падчас рабочых паездак у рэгіёны
21.08.2025 - 08:56
«Свята лялькi» правядуць у Круглым з разнастайнымі намінацыямі і яркімі прэзентацыямі
20.08.2025 - 17:15
Перспектывы развіцця кансервавай галіны абмеркавалі на рэспубліканскім семінары ў Быхаве
20.08.2025 - 11:12
Зводны атрад камбайнаў з Магілёўскай вобласці адправіўся на дапамогу аграрыям Віцебскай вобласці
19.08.2025 - 16:07
19.08.2025 - 15:18
Шклоўскі раён першым у вобласці намалаціў 100 тысяч тон збожжа