Традыцыя выклікаць дождж у засушлівы перыяд існуе ў некалькіх рэгіёнах Беларусі. Напрыклад, у вёсцы Крамянец Лагойскага раёна мясцовыя жанчыны падымаюць калкамі валун, які ласкава называюць Святы камень, Дажбог, Цудатворны камень, Божыя слядкі. А вось у Старым Дзедзіне Клімавіцкага раёна праводзяць свой унікальны абрад.
Калі ў вёсцы няма дажджу больш за тыдзень і на палях гіне ўраджай, мясцовыя жанчыны — сёння гэта ўдзельніцы фальклорна-аўтэнтычнага ансамбля «Астранка» — дамаўляюцца аб неабходнасці правядзення абраду. Прычым робяць гэта цішком, каб ніхто з «чужых» ці мужчын не далучыўся — носьбіты традыцыі лічаць, што гэта можа негатыўна сказацца на рытуальных дзеяннях і іх выніках.
Сабраўшыся разам, жанчыны заходзяць за плугам і ідуць моўчкі праз усю вёску да ракі Асцёр. Звярнуўшы ж на вузкую сцяжынку, спяваюць абрадавую песню «За рэчкаю за быстраю...», а падыйшоўшы да берага, чытаюць малітву «Ойча наш» і звяртаюцца да неба па дапамогу. Пасля чаго спускаюцца ў ваду, тры разы пераходзяць раку і перапахваюць дно плугам. Па заканчэнні абраду выходзяць на бераг, хрысцяцца і ідуць дадому. Як правіла, ужо праз некалькі гадзін ці на наступны дзень пачынае ісці дождж.
Вядома, што абрад выклікання дажджу праводзіўся на Клімаўшчыне яшчэ да вайны. Жыхарам вёскі Стары Дзедзін удалося захаваць традыцыю. Але невядома, што будзе далей. Носьбіты абраду сталеюць, а моладзь з’язджае з вёскі ў горад і не моцна зацікаўлена ў перайманні традыцый. Важна, што ў 2016 годзе абрад быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Трэба спадзявацца, гэта дапаможа захаваць унікальны элемент ад знікнення.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе
10.04.2025 - 11:17
10.04.2025 - 10:16
Мадэрнізацыя малочнага комплексу ў Дрыбінскім раёне: новыя тэхналогіі і камфорт для жывёл (відэа)
07.04.2025 - 13:06
Пашпарт на 100-гадовы юбілей уручылі жыхарцы Магілёўскага раёна