Рус Бел Eng 中文

У конкурсе «Жанчына года – 2018» перамаглі 40 беларусак у шасці намінацыях

У Мінску ва ўрачыстай абстаноўцы названы пераможцы XI Рэспубліканскага конкурсу БСЖ «Жанчына года – 2018» – імі сталі 40 прадстаўніц прыгожай паловы з усіх абласцей краіны.

Кіраўнік Беларускага саюза жанчын, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Марыяна Шчоткіна адзначыла на цырымоніі, што ў ліку намінантаў на конкурс былі прадстаўлены кандыдатуры 200 беларусак, з якіх выбралі 40 найлепшых. Усе яны дасягнулі значных поспехаў у розных сферах – няхай гэта будзе вытворчасць, сельская гаспадарка, грамадская праца, культура або спорт, а таксама мацярынства.

«У адзінстве наша сіла. Разам мы можам усё», – падкрэсліла лідарка жаночага руху. Марыяна Шчоткіна таксама звярнула ўвагу, што сёлета ўпершыню пераможцам конкурсу ўручаецца знак-сімвал «Васільковая жар-птушка». Гэты знак сімвалізуе адухоўлены вобраз жанчыны, яе багаты ўнутраны свет, прыцягненне і цеплыню, імкненне ў любых сітуацыях дамагацца вышынь.

Падчас узнагароджання віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка падзякаваў беларускаму саюзу жанчын за актыўную і эфектыўную працу, за вялікі аб’яднаўчы фактар у дзейнасці гэтай грамадскай арганізацыі.

У сваю чаргу намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Жаўняк адзначыў актыўную жыццёвую пазіцыю жанчын у вырашэнні важных дзяржаўных пытанняў, іх поспехі ў розных сферах.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка падкрэсліў, што без высокай духоўнасці і культуры немагчыма развіццё дзяржавы, а менавіта беларускія жанчыны з’яўляюцца яркім сімвалам духоўнасці.

Пераможцы названы ў намінацыях «Лідарства і паспяховае кіраўніцтва», «Актыўная жыццёвая пазіцыя», «Матчына слава», «Гаспадыня вёскі», «Духоўнасць і культура», «За вернасць Беларускаму саюзу жанчын».

У ліку пераможцаў у намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва» генеральны дырэктар ААТ «Палессе» Пінска Таццяна Лугіна, намеснік старшыні Расонскага райвыканкама, старшыня Расонскай раённай арганізацыі БСЖ Віцебскай вобласці Галіна Падвіцельская, дырэктар філіяла ААТ «Гомсельмаш» «Санаторый «Машынабудаўнік»» Гомельскай вобласці Наталля Звенігародская, намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Святлана Рахман, намеснік генеральнага дырэктара па фінансах і банкаўскіх пытаннях агракамбіната «Ждановічы» Мінскай вобласці Святлана Вялкова, дырэктар Упраўлення «Дарсервіс» дарожна-будаўнічага трэста № 3 Магілёва Таццяна Булчынская, дырэктар прыватнага навукова-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» Мінска Марына Гнядая, начальнік Цэнтра банкаўскіх паслуг № 532 Белаграпрамбанка Маладзечна Святлана Шатроўская (ад аб’яднанай арганізацыі БСЖ Белаграпрамбанка).

У намінацыі «Актыўная жыццёвая пазіцыя» пераможцамі сталі генеральны дырэктар ТАА «Лагуна» Брэсцкай вобласці Наталля Ільніцкая, галоўны рэдактар рэдакцыі віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск» Ніна Тулінава, дырэктар Калінкавіцкага завода бытавой хіміі Гомельскай вобласці Аксана Логвіна, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы (ад Гродзенскай вобласці) Вольга Мазуронак, старшыня Клецкага раённага Савета дэпутатаў Мінскай вобласці Святлана Чакун, галоўны ўрач Бабруйскай гарадской паліклінікі №3 Магілёўскай вобласці Наталля Кізімава, старшыня праўлення Мінскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Ганна Гарчакова.

Пераможцамі ў намінацыі «Матчына слава» названы ветэран працы з Кобрына Брэсцкай вобласці Яніна Вашчук, прыёмная маці аддзела адукацыі, спорту і турызму Чашніцкага райвыканкама Віцебскай вобласці Наталля Аляшкоўская, аператар машыннага даення малочна-таварнай фермы «Езапаў» сельгаспрадпрыемства «Судкава» Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці Аляксандра Ушакова, правізар аптэкі № 115 Гродзенскага РУП «Фармацыя» Ліды Аксана Лаза, сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна Мінскай вобласці Валянціна Рэзнік, Выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу аграгарадка Заеліца Глускага раёна Магілёўскай вобласці Тамара Савіна, кіраўнік міжнароднай дабрачыннай арганізацыі «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля»» Мінска Вераніка Сярдзюк, старшы пракурор упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах Генеральнай пракуратуры Юлія Трыкоза (ад аб’яднанай арганізацыі БСЖ Генпракуратуры).

Пераможцамі ў намінацыі «Гаспадыня вёскі» сталі кіраўнік калектыўнай фермерскай гаспадаркі «Знаходка Палесся» Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Таццяна Каткавец, старшыня Бычыхінскага сельскага выканаўчага камітэта Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Антаніна Колца, гаспадыня аграсядзібы «На Міра» Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Людміла Мыстоўская, начальнік жывёлагадоўчага комплексу «Лікаўка» сельскагаспадарчага кааператыва імя В. І. Крамко Гродзенскай вобласці Наталля Русялевіч, аператар птушкафабрык і механізаваных ферм цэха па вырошчванні бройлераў № 2 ААТ «Агракамбінат«Дзяржынскі»Мінскай вобласці Зоя Гулецкая, галоўны заатэхнік сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Калгас «Радзіма»» Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Валянціна Лапатэнтава.

Найлепшымі ў намінацыі «Духоўнасць і культура» вызначаны кіраўнік узорнага тэатра эстрады «Капелька» Мірскага сельскага Дома культуры Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Ларыса Довят, ігумення Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў Полацку Віцебскай вобласці ігумення Еўдакія Ляўшук, дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Кастрычніцкі раённы дом рамёстваў» з г. п. Акцябрскі Гомельскай вобласці Таццяна Халадок, першая віцэ-міс конкурсу «Міс Беларусь – 2018»Маргарыта Мартынава(Гродзенская вобласць), кіраўнік хору, выкладчык харавых дысцыплін Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага Мінскай вобласці Вера Каханоўская, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Ірына Жабарава, народная артыстка Беларусі Ядвіга Паплаўская, дырэктар дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў №1 Мінска Ірына Дарохіна, старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Ірына Качан (ад аб’яднанай арганізацыі Беларускага саюза жанчын МНС), намеснік старшыні аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «ААБ Беларусбанк» па Гродзенскай вобласці філіяла № 400 – Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Часлава Мулярчык (ад аб’яднанай арганізацыі БСЖ ААБ «Беларусбанк).

Узнагароды ў намінацыі «За вернасць Беларускаму саюзу жанчын» ўдастоена намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі БСЖ Ірына Арабей. Асабліва ў гэты дзень ушаноўвалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Зала стоячы вітала Тамару Заўгароднюю-Юрасаву, Валянціну Чудаеву. Лідзія Волкава не змагла прыехаць на мерапрыемства, але пра яе таксама было сказана шмат цёплых слоў. Гэтыя жанчыны ў гады вайны змагаліся за незалежнасць краіны і выпрабавалі на сабе ўсе нягоды ваеннага ліхалецця. І сёння гэтыя выдатныя жанчыны ў актыўным страі прымаюць удзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.

Марыяна Шчоткіна разам з ветэранамі дала старт новай патрыятычнай акцыі Беларускага саюза жанчын «Жаночы твар Перамогі», прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі.

Мерапрыемства прайшло таксама з удзелам кіраўнікоў і прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў улады, міністэрстваў і ведамстваў, арганізацый, замежнага дыпламатычнага корпуса.

У канцэртнай праграме выступілі многія вядомыя артысты, у ліку якіх Аляксандр Саладуха, Герман, Аляксандра Гайдук, Тэа, вакальны гурт Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл, Ядвіга Паплаўская, Анастасія Ціхановіч, Таццяна Дробышава і іншыя.

 

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая