У Краснаполлі ўстанавілі высокаэканамічную энергакрыніцу на мясцовых відах паліва. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.
У канцы верасня, пасля завяршэння рэканструкцыі кацельні Краснапольскага УВКП «Жылкамунгас» на вул. Машэрава была ўведзена ў эксплуатацыю першая з трох кацельняў са заменай катла з нізкім каэфіцыентам карыснага дзеяння і цеплавой магутнасцю 450 кВт на больш эфектыўны –з ККД 86% і цеплавой магутнасцю 800 кВт.
Суразмоўцы растлумачылі, што раней для стабільнага забеспячэння спажыўцоў цеплавой энэргіяй пры тэмпературы вонкавага паветра ніжэйшай за мінус 5 градусаў Цэльсія даводзілася ўключаць у працу газавы кацёл і выводзіць з эксплуатацыі абсталяванне, якое працуе на мясцовых ПЭР. Новы кацёл дазволіць цалкам выключыць выкарыстанне прыроднага газу пры тэмпературы вонкавага паветра да мінус 24 градусаў.
Дарэчы, у 2016–2019 гадах у Магілёўскай вобласці ўведзены ў эксплуатацыю 22 энергакрыніцы з катламі на мясцовых відах паліва сумарнай магутнасцю 46,5 МВт. Да канца бягучага года плануецца ўвесці яшчэ тры на 5,8 МВт. Згодна з заданнем, доля мясцовых відаў паліва ў агульным спажыванні кацельна-пячнога паліва крыніцамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў рэгіёне павінна складаць не менш за 53%.
Фота - energoeffekt.gov.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 12:54
04.06.2025 - 12:23
Нарыхтоўка кармоў на Быхаўшчыне: міжраённыя механізаваныя атрады прыйшлі на дапамогу аграрыям
04.06.2025 - 11:29
03.06.2025 - 16:30
Юрый Назараў: у Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў вялікі патэнцыял для росту аб'ёмаў вытворчасці
03.06.2025 - 10:22
У Магілёўскай вобласці ў корманарыхтоўку ўключыліся ўсе раёны
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары