Краснапольскі раён - адзін з самых пацярпелых на Магілёўшчыне ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пасля катастрофы 86 вёсак (больш за трэць усіх населеных пунктаў) было адселена. Насельніцтва паменшылася амаль на 10 тысяч чалавек.
Летась у раёне запусцілі праект «Галасы вёсак, якія пайшлі», у рамках якога па ініцыятыве дэпутацкага корпуса і мясцовых жыхароў у райцэнтры, на вуліцы Калініна, непадалёк ад кафэ «Маладзёжнае» ўсталююць інтэрактыўную пляцоўку з пяццю каванымі яблынямі.
- Гэтыя дрэвы сімвалізуюць пяць сельсаветаў: Яноўскі, Мхініцкі, Сідараўскі, Горскі і Тур'еўскі з назвамі выселеных, зніклых з карты раёна вёсак, - расказала галоўны спецыяліст Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Карняенка. - На пляцоўцы будзе выкладзена тратуарная плітка, устаноўлены лаўкі, інфармацыйны стэнд з картай Краснапольскага раёна да 1986 года, QR-коды, мемарыяльная дошка з буселам і паэтычнымі радкамі мясцовай паэткі Валянціны Марчанкі. Усё гэта мы вырабляем за рахунак фундатараў і сродкаў землякоў.
Лаўкі будуць з падсветкай, побач з «памерлымі сёламі» пасадзяць некалькі яблынь - як сімвал таго, што гэтая параненая зямля адраджаецца і квітнее.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:16
25.11.2025 - 14:50
25.11.2025 - 12:35
Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Асіповіцкага раёна
24.11.2025 - 14:21
У Чэрыкаўскім лясгасе рэалізуецца праект па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці
24.11.2025 - 10:42