Арганізаваў яго на адным з палёў ААТ «Круглянскае Рассвет» творчы калектыў працаўнікоў раённага Дома культуры.
- Усе мы з нецярпеннем чакаем прыходу вясны, а для аграрыяў гэтая пара года асаблівая, пачынаецца пасяўная, важны кожны дзень. Свята першай разоры па даўнім павер'і спрыяе паспяховаму сельскагаспадарчаму году, - падкрэслівае намеснік дырэктара ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна» Таццяна Рылькова. - Перш чым кінуць збожжа ў зямлю, нашы продкі атрымлівалі божае дабраславеньне. Вось і цяпер протаіерэй Свята-Траецкага храма айцец Генадзь акрапіў святой вадой збожжа, глебу, правёў малебен, дабраславіў земляробаў на добрую працу, спрыяльнае надвор'е.
З пачаткам пасяўных работ кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, механізатараў, усіх прысутных павіншаваў старшыня Круглянскага райвыканкама Сяргей Ермаліцкі. Прытрымліваючыся звычаю, кіраўнік раёна ўторкнуў у зямлю сякеру са словамі: «У зямельку сякеру абтыкаю, пустазелле абсякаю».
Першыя зярняткі на Кругляншчыне пасеялі ўручную, а далей па полі пайшлі трактары. Тутэйшыя хлебаробы шануюць звычаі продкаў, але, як гавораць самі, каб ураджай быў шчодрым, трэба не толькі выконваць традыцыі, але і працаваць сумленна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:16
25.11.2025 - 14:50
25.11.2025 - 12:35
Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Асіповіцкага раёна
24.11.2025 - 14:21
У Чэрыкаўскім лясгасе рэалізуецца праект па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці
24.11.2025 - 10:42