У Крычаве пасля рэканструкцыі адкрылі абноўлены корпус цэнтральнай раённай бальніцы. Тут ёсць сучасны кабінет камп’ютарнай тамаграфіі, неўралагічнае, а галоўнае – радзільнае аддзяленне. Усё гэта – своеасаблівы падарунак да Дня горада.
Радзільнае аддзяленне разлічана на 10 парадзіх. Ёсць магчымасць сумеснага знаходжання маці і дзіцяці. Пакуль тут завяршаюцца адпаведныя санітарныя мерапрыемствы.
А вось камп’ютарны тамограф працуе з пачатку года. Паводле слоў медыкаў, ад хуткасці і дакладнасці дыягностыкі залежыць здароўе пацыента, яго выздараўленне.
У правядзенні рэканструкцыі шмат дапамагалі крычаўскія прадпрыемствы, бо якасная медыцына сёння – добры ўклад у будучыню. Наступны этап – аб’яднанне раённай бальніцы і паліклінікі ў адзіны комплекс.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 11:09
24.11.2025 - 12:18
24.11.2025 - 11:04
Новы МРТ-апарат у дзіцячай абласной бальніцы Магілёва (відэа)
18.11.2025 - 11:10
Новыя магчымасці ў абследаванні, лячэнні. Што зменіцца ў Магілёўскай паліклініцы №8 пасля капрамонту
12.11.2025 - 14:38
12.11.2025 - 12:33