RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магаблвыканкам на «гарачую лінію» па пытанні якасці аказання паслуг ва ўстановах аховы здароўя паступіла больш за 40 зваротаў

У Магілёўскім аблвыканкаме 2–13 снежня арганізавалі правядзенне гарачай тэлефоннай лініі па вывучэнні меркавання насельніцтва аб якасці аказання паслуг ва ўстановах аховы здароўя. Жыхарам Прыдняпроўскага краю далі магчымасць паведаміць пра існуючыя праблемы, а таксама выказаць заўвагі і прапановы па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку.

Як паведамілі ва ўпраўленні па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама, актыўнасць грамадзян была вельмі высокай. Усяго паступіла 43 званкі. Найбольш актыўнымі былі жыхары Магілёва, Горак, Крычава, Касцюковіч, Крычаўскага, Глускага, Асіповіцкага, Касцюковіцкага, Чавускага, Чэрыкаўскага, Бялыніцкага, Клічаўскага, Кіраўскага, Мсціслаўскага і Хоцімскага раёнаў. Таксама звароты паступілі з Бабруйска, Быхаўскага і Краснапольскага раёнаў.

Найбольш вострымі з’яўляліся пытанні арганізацыі медыцынскага абслугоўвання ў аддаленых сельскіх населеных пунктах, недахопу ў раённых паліклініках урачоў вузкіх спецыялізацый (неўролаг, неўрапатолаг, кардыёлаг), зношанасці альбо адсутнасці дыягнастычнага абсталявання.

Ад жыхароў Крычава за ўважлівае стаўленне да пацыентаў паступілі падзякі на адрас урача Магілёўскай абласной бальніцы Паўла Пратасевіча, намесніка галоўнага урача Крычаўскай цэнтральнай раённай паліклінікі Алены Тупіцынай, урача агульнай практыкі названай установы аховы здароўя Канстанціна Астанковіча і медыцынскіх работнікаў Людмілы Плятнёвай і Вольгі Мацвеенкавай. Таксама жыхар Кіраўскага раёна выказаў падзяку загадчыку аддзялення аператыўнай гінекалогіі УАЗ «Магілёўская бальніца № 1» Аляксандру Каралевічу за высокі прафесіяналізм у працы.

Усе заўвагі грамадзян, а таксама прапановы па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку сфарміраваны ў асобны пералік і па даручэнні кіраўніцтва аблвыканкама накіраваны па прыналежнасці для разгляду і прыняцця мер у адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

З вынікамі разгляду зваротаў, якія паступілі на «гарачую лінію», можна будзе азнаёміцца ў рубрыцы «Вывучаем меркаванне насельніцтва».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая