Чатыры пункты вакцынацыі замежных грамадзян ад COVID-19 адкрыецца 15 ліпеня на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала намеснік галоўнага ўрача абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Булай.
«Замежныя грамадзяне змогуць прышчапіцца ад каранавіруснай інфекцыі ў Магілёўскай цэнтральнай паліклініцы, Магілёўскай паліклініцы № 6, Бабруйскай гарадской паліклініцы № 3 і на базе Горацкай цэнтральнай раённай бальніцы», – удакладніла спецыяліст.
Прышчэпачны пункт у Горках размясціўся невыпадкова: тут размешчана Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, дзе на сённяшні дзень налічваецца 245 замежных студэнтаў. З іх на вочнай форме навучання – 141 чалавек з Туркменістана, Кітая, Казахстана, Манголіі, Пакістана, Узбекістана і Конга.
Для вакцынацыі замежнаму грамадзяніну неабходна прайсці электронную рэгістрацыю на сайце vaccination.by і атрымаць пацверджанне пра дату, час і месца правядзення прышчэпкі. Замежнікі будуць прышчапляцца з выкарыстаннем камбінаванага прэпарата «Гам-КОВІД-Вак». Пасля ўвядзення першага і другога кампанентаў пацыент атрымае сертыфікат з QR-кодам, які пацвярджае правядзенне прышчэпак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:37
27.10.2025 - 09:40
Віды вірусаў і іх лячэнне. Эксперты аб эпідсітуацыі ў Беларусі
23.10.2025 - 09:59
15.10.2025 - 11:48
Выязная дыспансерызацыя ў Магілёве: як праверыць здароўе хутка і зручна