Вясновае разводдзе ў Магілёўскай вобласці чакаюць у межах сярэдніх шматгадовых значэнняў, паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя імя О. Ю. Шміта.
У Магілёўскай вобласці з мінулага тыдня фіксуецца невялікі ўздым вады ў рэках. Так, у Бярэзіне (Бабруйск) з 21 лютага ўзровень вады павысіўся на 18 см, у Дняпры (Магілёў) за мінулыя двое сутак – на 16 см, а ў Сожы (у Слаўгарадзе і Крычаве) – на 8 і 2 см. «Аб’ём ападкаў у выглядзе снегу, які выпаў у рэгіёне ў асенне-зімовы перыяд 2018/2019, дастаткова вялікі. Але ў сувязі з тым, што не было сур’ёзнага прамярзання зямлі, вада падчас адліг пераважна сыходзіць у глебу. У выніку аналізу гідраметэаралагічных умоў, якія склаліся да бягучага моманту, можна выказаць здагадку, што значэнні максімальных узроўняў вады вясновай паводкі на рэках будуць блізкімі да сярэдніх шматгадовых значэнняў», – адзначылі ў абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Далейшая інтэнсіўнасць паводкі ў рэгіёне будзе залежаць выключна ад метэаралагічных умоў. Інтэнсіўнасць паводкі будзе ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў. У найбліжэйшыя дні на рэках будзе расці ўзровень вады і працягвацца разбурэнне лёду.
У аблгідрамеце звярнулі ўвагу насельніцтва на неабходнасць загадзя падрыхтавацца, каб папярэдзіць непрыемныя наступствы паводкі. У выпадку выпадзення значнай колькасці ападкаў у перыяд актыўнага развіцця вясновых працэсаў могуць мець месца затапленне сельгасугоддзяў пойменных участкаў у прыбярэжных раёнах ўздоўж рэчышчаў, затапленне нізкаўзроўневых мастоў, гаспадарчых аб’ектаў і прыватных дамоў талымі і рачнымі водамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.06.2025 - 18:03
27.06.2025 - 14:07
Служэнне Радзіме: 94 курсанты Магілёўскага інстытута МУС атрымалі дыпломы аб вышэйшай адукацыі
27.06.2025 - 11:26
Магілёўская вобласць прадстаўлена на XII Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе
27.06.2025 - 09:34
26.06.2025 - 16:41
26.06.2025 - 16:38