RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці летам плануецца аздаравіць больш за 44 тыс. дзяцей

У Магілёўскай вобласці летам плануецца аздаравіць з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў 44,6 тыс. дзяцей і падлеткаў: у кругласутачных лагерах – 17 971 школьніка, дзённых – 26 629. У тым ліку ёсць магчымасць паправіць здароўе 2 120 дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, 580 дзецям-інвалідам, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.

Дзяцей будуць прымаць усе 16 стацыянарных лагераў рэгіёна. Акрамя таго, плануецца выкарыстоўваць арандаваныя базы ўстаноў адукацыі, спартыўныя базы, воінскія часці, вучылішча алімпійскага рэзерву, базы адпачынку. Таксама падключацца 4 санаторна-курортныя арганізацыі. Традыцыйна гэта санаторыі «Сосны» ААТ «Магілёўхімвалакно», «Дубровенка» РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», ДУП «Дзіцячы санаторый “Свіслач”». Сёлета аздараўленчы лагер упершыню плануе арганізаваць на сваіх плошчах санаторый «Шыннік» ААТ «Белшына».

Згодна з графікам загарадныя лагеры пачнуць працу з 15 чэрвеня.

«У перыяд арганізаванага летняга адпачынку будуць прыняты вычарпальныя меры па захаванні бяспечных умоў знаходжання дзяцей на аздараўленні, а таксама праводзіцца кантроль за выкананнем лагерамі заканадаўства аб ахове здароўя, адукацыі, санітарна-эпідэміялагічнай і супрацьпажарнай бяспекі», – падкрэслілі суразмоўцы.

У галоўным упраўленні па адукацыі дадалі, што да маючага адбыцца сезона ў рэгіёне быў распрацаваны і зацверджаны план першачарговых мерапрыемстваў па падрыхтоўцы матэрыяльна-тэхнічнай базы стацыянарных аздараўленчых лагераў. У адпаведнасці з ім выконваліся касметычныя рамонты спальных карпусоў, сталовых і клубаў, вяліся работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан спартыўных пляцовак і прылеглых тэрыторый лагераў, замене кухоннага і тэхналагічнага абсталявання, свяцілень, абнаўлялася мэбля і мяккі інвентар.

На падрыхтоўку стацыянарных лагераў Магілёўшчыны да сезона было накіравана звыш Br500 тыс., у тым ліку з рэспубліканскага бюджэту – Br59 тыс. 785, абласнога – Br180 тыс. 462, сродкаў рэспубліканскага суботніка – Br81 тыс. 200, спонсарскай дапамогі – Br11 тыс., уласнікамі лагераў – каля Br200 тыс.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая