Выдаткі на ахову працы ў арганізацыях аховы здароўя Магілёўскай вобласці ўзраслі амаль на 20%. Пра гэта карэспандэнту паведамілі ў абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
«Стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы на рабочых месцах – асноўны клопат наймальніка і прафсаюза, – адзначылі ў галіновым прафсаюзе. – Менавіта таму выдаткі на мерапрыемствы па ахове працы ў арганізацыях аховы здароўя Магілёўскай вобласці пастаянна павялічваюцца. Так, за першае паўгоддзе 2022 года на гэтыя мэты выдзелена амаль Br6,4 тыс., або на 17,5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Больш за ўсё грошай пайшло на набыццё санітарнага адзення – амаль Br5 тыс. Таксама грошы накіроўваліся на закупку сродкаў індывідуальнай абароны, бясплатнае забеспячэнне малаком, правядзенне мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў па пытаннях аховы працы».
Для прадухілення няшчасных выпадкаў на вытворчасці, а таксама з мэтай стварэння бяспечных умоў на працоўных месцах галіновым прафсаюзам аказвалася практычная і метадычная дапамога арганізацыям у пытаннях аховы працы. За паўгадавы перыяд выдадзены прадстаўленні на ліквідацыю 25 парушэнняў, а таксама рэкамендацыі на ліквідацыю больш за 90 парушэнняў нормаў і правілаў па ахове працы. Больш за тое, у верасні гэтага года для арганізацый аховы здароўя вобласці запланавана правядзенне навучальнага семінара па ахове працы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 15:24
Пяць механізаваных атрадаў дзейнічаюць у Магілёўскай вобласці
14.08.2025 - 15:07
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
14.08.2025 - 12:27
14.08.2025 - 09:54
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход