У Магілёўскай вобласці на помнікі і мемарыялы ў 2018 годзе нанесена звыш 1,5 тыс. прозвішчаў абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. Пра гэта паведаміла сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама яго начальнік Кацярына Музычэнка, перадае карэспандэнт сайта.
Устаноўлена і пашпартызавана 6 новых пахаванняў у Бабруйскім, Кіраўскім, Магілёўскім, Шклоўскім раёнах. Праведзены значныя работы па добраўпарадкаванні, утрыманні аб’ектаў мемарыялізацыі ў належным стане: 12 капітальна адрамантаваны, 634 пахаванні і памятныя знакі адрэстаўраваны, устаноўлена 5 новых помнікаў на воінскіх пахаваннях, 3 – па-за імі. На гэтыя работы затрачана больш за Br320 тыс.
Кацярына Музычэнка падкрэсліла, што ў межах юбілейных дат Галоўнае ўпраўленне ініцыявала стварэнне на сайце аблвыканкама адзінай базы дадзеных усіх пахаваных на тэрыторыі рэгіёна. Задача раёнаў – унесці да 3 ліпеня 2019 года неабходныя звесткі ў адпаведнасці з накіраванай формай. Такі дадатак здыме вялікую колькасць зваротаў па пошуку звестак аб воінах, загінулых і пахаваных у вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.01.2021 - 10:28
Конкурс да 80-годдзя гераічнай абароны Магілёва і Магілёўскай вобласці аб’яўлены ў рэгіёне
05.01.2021 - 17:33
Лаўрэат спецпрэміі Прэзідэнта: важна не толькі захаваць нашы веды, але і зрабіць іх даступнымі
23.12.2020 - 09:35
Астанкі 14 байцоў Чырвонай арміі перапахавалі ў Магілёўскім раёне
20.11.2020 - 11:38
Мемарыялы воінам-вызваліцелям горада Быхава. Абеліскі вялікага подзвігу
05.11.2020 - 12:31
Астанкі 9 байцоў Чырвонай Арміі перапахавалі ў Бабруйскім раёне