У Магілёўскай вобласці на пачатак 2020 года на ўліку з паталогіяй слыху знаходзіліся 52 тыс. 575 чалавек. З іх 82% – пацыенты з нейрасенсарнай глухавухасцю, 4% – хранічным гнойным сярэднім атытам, 14% – іншымі захворваннямі парушэння слыху. Пра гэта расказала загадчык сурдалагічнага кабінета Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аксана Цой.
Паводле слоў суразмоўніцы, за мінулы год аўдыялагічны скрынінг прайшло 9 655 нованароджаных, лячэнне ва ўрача-сурдолага –7 277 дарослых і 475 дзяцей, слыхапратэзаванне – 2 273 пацыентаў.
«Сурдалагічныя кабінеты Магілёва і вобласці абсталяваныя ўсім неабходным для паглыбленага аўдыялагічнага агляду і аказання спецыялізаванай дапамогі», – адзначыла Аксана Цой.
Штогод у сакавіку адзначаецца Міжнародны дзень аховы здароўя вуха і слыху. У 2020 годзе ён праходзіць пад дэвізам «Чуць заўсёды!».
Каб абараніць слых:
– абмяжуйце ўздзеянне моцных гукаў. Спецыялісты не рэкамендуюць падвяргаць органы слыху гукавой нагрузцы, вышэйшай за 80 Дб больш, чым дзве гадзіны ў дзень. Уздзеянне гуку ўжо ў 110 Дб лічыцца небяспечным;
– слухайце «жывыя» гукі. Старайцеся часцей бываць на прыродзе, праслухоўвайце нягучную музыку праз калонкі, адмоўцеся на час ад слухавак. Гэта дазволіць адчувальным варсінкам аднавіцца пасля гучных гукаў мегаполіса і пастаяннага нашэння навушнікаў;
– звяртайцеся да атарыналарынголага (ЛОР-урача) для рэгулярнай праверкі стану вуха і слыху не радзей за адзін разу год;
– не займайцеся самалячэннем. Многія лекі пры няправільнай дазіроўцы могуць выклікаць зніжэнне слыху ці глухату. Шэраг прэпаратаў проціпаказаныя падчас цяжарнасці;
– неадкладна ідзіце на прыём да ўрача, калі вы заўважылі нечаканае зніжэнне слыху (асабліва пасля прастудных захворванняў або траўмаў вушной ракавіны і прылеглых да яе тканін).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.04.2025 - 16:42
15.04.2025 - 10:05
10.04.2025 - 12:07
Медыкі Магілёўшчыны - у ліку лаўрэатаў прэміі БПРЗ у галіне аховы працы
09.04.2025 - 12:10
Навучанне прафактыва - інвестыцыя ў будучыню арганізацыі аховы здароўя