RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці на жніве расце колькасць перадавікоў

Лепшыя паказчыкі па намалоце збожжавых і зернебабовых культур, рапсу - у камбайнера з ЗАТ «Сервалюкс Агра» Магілёўскага раёна Сяргея Мая (больш за 3250 тон). Следам за ім размясціўся Мікалай Дарэчкін з СВК «Калгас «Радзіма»» Бялыніцкага раёна (2617 тон), у Рыгора Бакача з ЗАТ «Сервалюкс Агра» - больш за 2500 тон. Усяго 165 экіпажаў з 1000 тон, 8 экіпажаў - з 2000 тон.

Лепшыя паказчыкі на адвозцы збожжавых і зернебабовых культур, рапсу - у кіроўцы з ААТ «Краснапольскі» Краснапольскага раёна Аляксандра Чарнова (3406 тон). Усяго чатыры кіроўцы ўжо перавезлі звыш 3000 тон, 25 чалавек - па 2000 тон, 144 - тысячнікі.

Лепшыя паказчыкі на сушыльных агрэгатах збожжавых і зернебабовых культур, рапсу - у ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна (каля 14270 тон), ЗАТ «Агракамбінат «Зара» (10970 тон), КСУП «Аўсянка імя І. І. Мельніка» (6564 тон).

Лепшай ураджайнасці па збожжавых і зернебабовых культурах у вобласці дасягнулі ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна (49,1 цэнтнера з гектара), ААТ «Рассвет ім. К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна (48,8), СВК «Калгас «Радзіма»» Бялыніцкага раёна (48).

Па стане на 17 жніўня ў Магілёўскай вобласці ўбраны 71 працэнт збожжавых каласавых, зернебабовых і рапсу, гэта 262,9 тысячы гектараў. Намалочана 572,2 тысячы тон збожжавых каласавых і зернебабовых (без уліку рапсу, кукурузы, грэчкі і проса), ураджайнасць - 26,4 цэнтнера з гектара. Рапса атрымана 89,3 тысячы тон, ураджайнасць - 19,2 цэнтнера з гектара. Выцераблена лёну 6,1 тысячы гектара, або 84 працэнты ўборачнай плошчы.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая