У Магілёўскай вобласці ад стыхіі палегла 15,5 тысячы гектараў зерневых культур. Больш за ўсё пацярпелі пасевы ў Горацкім, Кіраўскім, Магілёўскім, Клімавіцкім, Краснапольскім і Чавускім раёнах.
У разрэзе культур сітуацыя з палегліцай выглядае так: азімая пшаніца — 5848 гектар, азімае жыта — 2667 гектар, азімы трыцікале — 2358 гектар, зернабабовыя — 1055 гектар, яровы ячмень — 2772 гектара, авёс — 595 гектар, яравая пшаніца — 145 гектаров, грэчка - 50 гектар.
Як адзначаюць спецыялісты, пацярпелыя збожжавыя будуць убраны, проста давядзецца прыкласці больш намаганняў. Камбайны будуць выкарыстоўваць сцеблепад'ёмнікі.
Уборачная ў Магілёўскай вобласці ў актыўнай фазе. Азімага рапсу ўбрана 84% плошчаў, намалочана 69,5 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці 17 цэнтнераў з гектара. Збожжавыя ўбраны з 26% плошчаў, намалочана 225,3 тысячы тон пры ўраджайнасці 26 цэнтнераў з гектара. У тым ліку азімага ячменю намалочана 96, 4 тысячы тон. Лён выцераблены на 34% плошчаў. Працягваецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімага рапсу. Вядзецца нарыхтоўка травяністых кармоў. Усяго нарыхтавана 423,2 тысячы тон кармавых адзінак - 36% да плана. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 11,5 цэнтнера кармавых адзінак, плюс 2,9 да леташняга ўзроўню.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»