У Магілёўскай вобласці падыходзіць да завяршэння ўборка кукурузы на збожжа. Палова раёнаў ужо ўправілася з гэтай важнай працай, паведамілі ў аддзеле інтэнсіфікацыі раслінаводства аблсельгасхарча.
У цэлым жа на 8 лістапада «каралева палёў» была ўбрана на 94% пасяўных плошчаў. Кожны гектар у сярэднім па вобласці дае па 53 цэнтнеры залацістай прадукцыі. Усяго ж намалочана 147 тысяч тон збожжа.
Днямі будзе скончана праца і на пасевах цукровых буракоў – убрана звыш 90%. Завяршылі яе ўсе раёны, дзе яна расце, акрамя Быхаўскага і Чавускага. У сярэднім па вобласці ўраджайнасць склала 336 цэнтнераў з гектара. У Горацкім раёне яна дасягнула 488 цэнтнераў.
Працягваецца нарыхтоўка кармоў для жывёлы на зімова-стойлавы перыяд. На ўчарашні дзень па вобласці мелася 1044 тысячы тон кармавых адзінак, што складае 27,2 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.
Вядзецца зяблевая апрацоўка глебы – яна праведзена на 69 % запланаваных для вясновай сяўбы плошчаў. Вывозяцца арганічныя ўгнаенні пад будучы ўраджай. Фініш палявых работ ужо побач.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.08.2025 - 10:51
12.08.2025 - 15:13
СЭЗ «Магілёў» і расійская кампанія АТ «Атам-ТОР» маюць намер развіваць стратэгічнае партнёрства
12.08.2025 - 10:05
Жніво на Магілёўшчыне: як новыя камбайны і вопытныя механізатары збіраюць ураджай 2025
12.08.2025 - 09:26
У Беларусі дадзены старт першым закупкам з адной крыніцы на электроннай гандлёвай пляцоўцы
11.08.2025 - 09:43
08.08.2025 - 14:32