Традыцыйны абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў рэгіёне ў лютым-сакавіку. У гэтым годзе ён прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.
— У конкурсе прымуць удзел разнажанравыя аматарскія тэатральныя калектывы ўстаноў культуры вобласці: драматычныя, музычныя, пластычныя, тэатры мініяцюр і тэатры-студыі, а таксама тыя, хто працуе ў іншых відах тэатральнага мастацтва, — расказала вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Крысціна Башарымава. - Агляд-конкурс будзе праходзіць у два этапы - конкурсны і заключны.
Першы конкурсны прагляд адбудзецца 25 лютага ў метадычным цэнтры народнай творчасці. У ім прымуць удзел самадзейныя акцёры з Магілёва, Бялыніцкага, Горэцкага, Дрыбінскага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў.
Другі прагляд запланаваны на 26 лютага ў Палацы мастацтваў Бабруйска, дзе выступяць гарадскія калектывы, а таксама акцёры-аматары з Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага і Асіповіцкага раёнаў.
Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна прыме творчыя калектывы 27 лютага, сюды з'едуцца канкурсанты з Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага і Чэрыкаўскага раёнаў.
Фінал конкурсу адбудзецца 20 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы. На суд гледачоў будуць прадстаўлены лепшыя тэатральныя пастаноўкі - пераможцы першага этапа. Па выніках конкурсу пераможцаў узнагародзяць дыпломамі. Таксама прадугледжаны спецыяльныя дыпломы: «Яркі дэбют», «Лепшая мужчынская роля», «Лепшая жаночая роля», «Лепшы спектакль для дзяцей», «За арыгінальнасць трактоўкі матэрыялу пастаноўкі», «За папулярызацыю і захаванне творчасці беларускіх класікаў».
Абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» праходзіць у рэгіёне з 2011 года раз на два гады. Мэта конкурсу - захаванне і развіццё беларускіх тэатральных традыцый, актывізацыя дзейнасці аматарскага мастацтва, выяўленне новых талентаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне
15.04.2025 - 09:50