Сетку садаводчых гадавальнікаў створаць на тэрыторыі Краснапольскага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і Быхаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла дырэктар мясцовага фонду развіцця «Старт-Усход» Аляксандра Чарткова.
Да снежня 2020 года тут плануюць адкрыць 10 рэсурсных цэнтраў па навучанні садоўніцтву і ўключэнні незанятых прышкольных участкаў, участкаў асабістых падсобных гаспадарак пад стварэнне міні-гадавальнікаў пладовых раслін і ягаднікаў, правесці шэраг навучальных і інфармацыйных мерапрыемстваў экалагічнай накіраванасці. Ста сем’ям, якія пражываюць у названых раёнах, прапануюць прадэманстраваць прыклад развіцця зялёнай эканомікі ў рэгіёне і палепшыць свае даходы дзякуючы садоўніцтву. Яны атрымаюць саджанцы для арганізацыі садоў і падтрымку ў складанні бізнес-планаў. Як вынік, на 10 га пустуючых зямельных участкаў будуць створаны гадавальнікі і сямейныя сады.
Усё гэта прадугледжана новай экалагічнай ініцыятывай «Зялёная эканоміка саду для будучыні вёскі», якая ўвайшла ў лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу экалагічных ініцыятыў. Спаборніцтва праводзілася ў 2018 годзе ў межах праекта «Уключэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
«Створаная за кошт сродкаў экалагічнай ініцыятывы сетка гадавальнікаў і садоў будзе абсталявана цяпліцамі, мотакультыватарамі з навясным абсталяваннем, сістэмамі кропельнага паліву, матэрыяламі для агароджы і саджанцамі, – адзначыла Аляксандра Чарткова. – Для спецыялістаў сеткі будуць арганізаваны навучальныя мерапрыемствы, азнаямленчыя паездкі і сустрэчы для абмену вопытам».
Са слоў суразмоўніцы, старт новай ініцыятыве быў дадзены ў Краснапольскім раёне. Тут ёсць шырокі вопыт рэалізацыі экалагічных праектаў. З 2015 года на тэрыторыі ўказанага рэгіёна рэалізавана пяць ініцыятыў. Сярод іх праект «Зялёная эканоміка саду – рэінвеставанне ў развіццё вёскі», які заклаў аснову развіцця садаводчых гадавальнікаў на тэрыторыі ўстаноў адукацыі і стаў міжрэгіянальным. «Багаты вопыт у арганізацыі працы гадавальнікаў будзе распаўсюджаны на новыя ўстановы», – падкрэсліла Аляксандра Чарткова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
27.08.2025 - 17:27
Астанкі 25 байцоў і камандзіраў Чырвонай арміі знайшлі пошукавікі ў Клімавіцкім раёне
26.08.2025 - 17:54
Абноўлены музей воінам-інтэрнацыяналістам адкрылі ў сярэдняй школе №3 у Асіповічах
26.08.2025 - 16:59
26.08.2025 - 10:06
Праабражэнне паркавай зоны святой крыніцы ў Магілёўскім раёне (відэа)
25.08.2025 - 09:59
25.08.2025 - 09:58
Клічаўскі лясгас рэалізуе інвестпраект па стварэнні плантацыі буякі