RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці сертыфікаты аб вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі плануюць выдаваць з 24 мая

Магілёўская вобласць цэнтралізавана атрымала сертыфікаты аб вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі. Форма дакумента адзіная і зацверджаная Міністэрствам аховы здароўя РБ.

– Сертыфікаты паступілі ў нашу ўстанову аховы здароўя і будуць размеркаваны паміж усімі раёнамі вобласці. Гэта значыць, выдаваць іх паліклінікі плануюць ужо з наступнага панядзелка, – растлумачыла намесніца галоўнага ўрача Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Ала Ляховіч. – Дзякуючы таму, што пасля праходжання чалавекам поўнага курсу вакцынацыі супраць COVID-19 (дзве прышчэпкі), інфармацыя пра гэта заносіцца ў медыцынскую дакументацыю, у тым ліку і электронным выглядзе (напрыклад, у інфармацыйную сістэму «Урач» ва ўстановах аховы здароўя г.Магілёва), атрымаць сертыфікат можна будзе як у паліклініцы па месцы жыхарства, так і ў іншай установе аховы здароўя, якая выканала прышчэпку (напрыклад, калі вакцынацыю праводзілі арганізавана на прадпрыемстве).

Суразмоўніца адзначыла, што, нягледзячы на наяўнасць сертыфіката, пры выездзе за межы РБ па-ранейшаму неабходны адмоўны ПЦР-тэст, зроблены ў лабараторыях, якія маюць права на выдачу адпаведнага дакумента (у Магілёўскай вобласці такіх тры). А таксама не здымае з грамадзян абавязку выконваць самаізаляцыю па вяртанні з-за мяжы.

Арыенціровачны кошт сертыфіката –каля Br5.

mogilevnews.by 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая