RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці стартаваў новы інвестцыкл: на развіццё рэгіёну накіруюць больш як Br1,3 млрд

Больш як Br1,3 млрд. інвестыцый плануецца накіраваць у гэтым годзе на развіццё Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар.

«У бягучым годзе на развіццё Магілёўскай вобласці ў рамках рэалізуемых праграм разам з жыллём плануецца накіраваць больш за Br1,3 млрд., г.зн. фактычна дадзены старт новаму інвестыцыйнаму цыклу, - адзначыў Руслан Страхар. - Стаіць задача забяспечыць рэалізацыю запланаваных інвестыцыйных і інфраструктурных праектаў, забяспечыўшы асваенне ўсіх выдзеленых бюджэтных сродкаў, а таксама выканаць устаноўлены паказчык па росце інвестыцый у асноўны капітал. У гэтым пытанні кантроль з боку аблвыканкама будзе штомесячным».

Руслан Страхар таксама нагадаў аб патрабаванні кіраўніка дзяржавы па стварэнні ў кожным рэгіёне не менш за адну вытворчасць: «Урадам зацверджаны пералік праектаў, адказнымі за рэалізацыю якіх замацаваныя старшыні гаррайвыканкамаў. Для гэтых ініцыятыў прадугледжана ў тым ліку льготнае крэдытаванне. Прычым размова не пра паэтапнае развіццё ўжо існуючых вытворчасцей, а пра стварэнне новых».

Аналізуючы вынікі мінулага года, Руслан Страхар падкрэсліў, што найбольшы ўплыў на інвестыцыйную дзейнасць у рэгіёне аказаў менавіта санкцыйны націск. Аднак пры ўсіх складанасцях у 2022 годзе прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове выраслі да ўзроўню 2021 года больш як у 1,5 раза і склалі $150 млн вобласці», - заключыў ён.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая