На тэрыторыі Магілёўскай вобласці створаны 731 участак для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной камісіі Валерый Берастаў.
Больш за ўсё ўчасткаў – 86 – утворана на тэрыторыі Ленінскага раёна горада Магілёва, 65 – Кастрычніцкага. Вялікая колькасць участкаў створана і ў другім буйным горадзе рэгіёна – Бабруйску. Тут на тэрыторыі Ленінскага і Першамайскага раёнаў будзе размяшчацца 49 і 55 участкаў адпаведна. «Такія рашэнні былі прынятыя на пасяджэннях раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі камісіямі. Улічваліся і патрабаванні выбарчага заканадаўства, згодна з якім колькасць выбаршчыкаў на адным участку не павінна перавышаць 3 тыс. чалавек», – адзначыў суразмоўца.
Таксама ў рэгіёне з 731 участка 34 створаны ў арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. Асаблівасць іх працы будзе заключацца ў тым, што спісы выбаршчыкаў там вывесяць не за 15 дзён да даты выбараў, а за два дні.
Паводле слоў Валерыя Берастава, на дадзены момант у Магілёўскай вобласці ідзе вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах. Вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій маюць права працоўныя калектывы, палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні, а таксама грамадзяне шляхам падачы заявы. Згодна з каляндарным планам утварэнне ўчастковых камісій павінна завяршыцца не пазней за 45 дзён да выбараў, гэта значыць да 24 чэрвеня 2020 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.07.2025 - 15:51
15.07.2025 - 11:59
12.07.2025 - 09:50
«Ідзём у графіку». Юрый Назараў аб важных аб'ектах у Шклове і падрабязнасцях даклада Прэзідэнту
10.07.2025 - 11:59
Анатоль Ісачанка: асноўная задача - прывесці ў парадак вуліцы Магілёва і наладзіць рух транспарту
08.07.2025 - 11:35