Культура асаблівага значэння
Айчынных круп на паліцах магазінаў павінна быць дастаткова - такую задачу яшчэ ў 2020 годзе паставіў Прэзідэнт. І сельгаспрадпрыемствы актыўна ўключыліся ў работу. У Магілёўскай вобласці за апошнія пяць гадоў дакладна прасочваецца дынаміка павелічэння плошчаў грэчкі: калі ў 2018 годзе было ўсяго 2 тысячы гектараў, то ў гэтым ужо 5,9 тысячы. Тэхналогіі адшліфаваны, насенне ёсць, застаецца своечасова ўбраць і дапрацаваць. Тэмп рэгіён узяў нядрэнны, ужо ўбрана больш за 4,4 тысячы гектараў, або 76 працэнтаў плошчаў. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю: 14 цэнтнераў з гектара супраць 12,2.
У Магілёўскім раёне, які ўваходзіць у тройку лідэраў па плошчах крупянай культуры ў вобласці, сёлета пад грэчкай 465 гектараў. Уборка культуры ў разгары. У філіяле «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга» па полі каля вёскі Куты сінхронна рухаюцца два КЗС-1218. Фёдар Сідарэнка ў звычайны час загадвае машынным дваром, у перыяд уборачнай ужо трэці год перасаджваецца на камбайн. У гэтым сезоне ўпершыню на крупе. Тэхніка спыняецца, не дайшоўшы да абзы поля.
- Далей ехаць не магу, поўны бункер. За сёння ўжо чацвёртае. Трэба чакаць МАЗ, каб выгрузіцца, - тлумачыць прычыну часовага прастою механізатар. - Грэчка сёлета добрая. Правільна, што ў свой час на яе звярнулі ўвагу. Раней на прылаўках ляжала ў асноўным імпартная, зараз побач і беларуская - расце грэчка і ў нас нядрэнна.
Сонечны дзень дадае фарбаў, і пад яго промнямі поле з грэчкай з чорнага становіцца чырвоным. А пах які! Пасля дажджоў, якія прайшлі напярэдадні, тэхніка філіяла выйшла крыху пазней, чым звычайна — чакалі, калі крыху падсохне.
— У звычайныя дні ўсё роўна рэдка можна пачаць раней за 11 гадзін. Адмысловых цяжкасцяў ва ўборцы няма, галоўнае - правільна наладзіць тэхніку. Выстаўляю абарачэнні паменш - і пайшоў. Тады страты будуць мінімальнымі, - прачышчаючы бункер, распавядае аб тэхналагічных нюансах механізатар. - Далей камбайн робіць сваю справу. Прыбіраны, пакуль вільготнасць не пачынае падвышацца. Гэта адразу відаць: грэчка збіраецца ў камякі - трэба згортвацца.
Пасевы грэчкі ў «Вендаражы» сёлета павялічылі на 20 гектараў. У выніку 100 гектараў, адведзеныя пад культуру, тут нацэлены ўбраць за некалькі дзён. Стаўка на яе апраўдана, тлумачыць малады спецыяліст гаспадаркі аграном Юлія Стралюк:
- Культура стратэгічная, гэта разумеем. Да земляў яна непатрабавальная, але тэхналогію апрацоўкі трэба выконваць. Абавязковыя тэрміны сяўбы -другая-трэцяя дэкада траўня. Інакш паспяванне будзе нераўнамерным: частка скрыначак падыдзе, а астатнія застануцца зялёнымі. У глебу неабходна занесці калій, ізноў-такі з восені. Увесну грэчка яго папросту не «пераварыць», ад гэтага пагаршаецца апыленне. Адпаведна, завязвальнасць і утварэнне скрыначак запавольваюцца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.03.2025 - 12:28
Аляксей Шарай зацверджаны на пасадзе старшыні Крычаўскага райвыканкама
21.03.2025 - 11:05
У Бабруйску «Белая Русь» распрацоўвае маршрут экскурсіі да 80-годдзя Вялікай Перамогі
21.03.2025 - 10:15
20.03.2025 - 14:38
Леанід Заяц: «У Беларусі робіцца ўсё, каб нашыя людзі жылі камфортна, бяспечна, больш забяспечана»
17.03.2025 - 11:27
У Асіповіцкім гарнізоне здалі чарговы арэндны дом для вайскоўцаў