У Магілёўскай вобласці ўпершыню зацвердзілі правядзенне свята Адзінага дня цяжарных - 7 красавіка і 7 кастрычніка, праінфармавала прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Мэта - падтрымка мацярынства, умацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, гарманізацыя ўнутрысямейных адносін.

У Магілёўскім аблвыканкаме зацверджаны план мерапрыемстваў, згодна з якім рознымі структурнымі падраздзяленнямі Магілёўскага аблвыканкама запланавана правядзенне на працягу некалькіх дзён шырокамаштабных мерапрыемстваў. Гэта прэс-мерапрыемствы, прамыя тэлефонныя лініі, кансультаванні цяжарных, экскурсіі, выставы, кінамерапрыемствы.

Напрыклад, у Клімавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Івана Пехцерава напярэдадні свята для мам і тых, хто плануе цяжарнасць прайшла Гадзіна жаночага здароўя «Няхай жыве новае жыццё!».



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:37
27.10.2025 - 09:40
Віды вірусаў і іх лячэнне. Эксперты аб эпідсітуацыі ў Беларусі
23.10.2025 - 09:59
15.10.2025 - 11:48
Выязная дыспансерызацыя ў Магілёве: як праверыць здароўе хутка і зручна