У Магілёўскай вобласці за выхадныя дні адбылося 6 пажараў, загінулі 2 чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
На выхадныя на дачу, размешчаную ў в. Сураўцава Горацкага раёна, прыехаў 44-гадовы зяць гаспадароў. Мужчына цэлы дзень наводзіў парадак на падворку, а каля 2 гадзін ночы суседзі ўбачылі ў вокнах водбліскі агню і выклікалі ратавальнікаў.

Пажар заўважылі позна, і гэта не пакінула шанцаў на выратаванне мужчыны: яго без прыкмет жыцця выявілі пад абваленымі канструкцыямі. Прычыну пажару яшчэ трэба будзе высветліць спецыялістам.
20 верасня каля 8 гадзін вечара камандзір аддзялення ПАСП-13 Глускага РАНС Валерый Шчэпачкін займаўся гаспадарчымі справамі, калі да яго прыбегла ўсхваляваная суседка і паведаміла, што гарыць прыватны жылы дом па вул.Урыцкага ў Глуску. Валерый, выклікаўшы ратавальнікаў, кінуўся да месца пажару:дом ужо палаў. Забегшы ў веранду, мужчына знайшоў70-гадовага брата гаспадара домаі дапамог яму эвакуявацца. Выратаваны шпіталізаваныз наступным дыягназам: тэрмічныя апёкі 1–3 ступені 8% цела, клінічныя прыкметы алкагольнага ап’янення. А вось самому 65-гадоваму гаспадару дапамагчы ўжо было немагчыма: яго без прыкмет жыцця знайшлі на падлозе паміж кухняй і верандай. Спецыялісты не выключаюць, што пажар магла справакаваць незатушаная цыгарэта.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 09:16
25.11.2025 - 14:50
25.11.2025 - 12:35
Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка Асіповіцкага раёна
24.11.2025 - 14:21
У Чэрыкаўскім лясгасе рэалізуецца праект па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці
24.11.2025 - 10:42