RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці забаронена і прыпынена купанне дзяцей і дарослых у 9 зонах адпачынку

У Магілёўскай вобласці забаронена і прыпынена купанне дзяцей і дарослых у 9 зонах адпачынку. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У Магілёве забароны працягваюць дзейнічаць на гарадскім пляжы ракі Днепр, Грабянёўскім і Пячэрскім вадасховішчах. Нельга купацца на пляжах ракі Бася ў Чавусах па вул. Верхнеялоўская, возера в. Вільчыцы Магілёўскага раёна, на ўчастку акваторыі ракі Ольса па вул. Крываноса ў Клічаве (раён гарадской лазні), у раёне гарадскога пляжу па вуліцы Маладзёжнай у Слаўгарадзе. Таксама прыпынена купанне дзяцей і дарослых на пляжы ракі Днепр у аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна, абмежавана купанне дзяцей на гарадскім пляжы, размешчаным на правым беразе ракі Днепр у Шклове.

Суразмоўцы паведамілі, што за мінулы тыдзень нагляднымі мерапрыемствамі было ахоплены 43 зоны рэкрэацый, адабрана 122 пробы вады адкрытых вадаёмаў, 17 пробаў не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая