Паводле дадных на 17 красавіка ў Магілёўскай вобласці зарэгістравана 217 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў сёння міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік падчас анлайн-канферэнцыі.
Што тычыцца сітуацыі ў Асіповіцкім раёне, яна цяпер стабільна кантралюемая, сказаў міністр. Там зарэгістравана 32 выпадкі заражэння, цяжкіх пацыентаў няма, з іх 12 – медыцынскія работнікі. Завоз адбыўся з боку аднаго з медработнікаў, які інфікаваўся ў бытавых умовах за межамі раёна, падкрэсліў Уладзімір Каранік.
У цэлым на раніцу пятніцы ў Беларусі зарэгістравана 4779 пацверджаных выпадкаў заражэння, праінфармаваў міністр. Больш за ўсё ў Мінску – 2308, далей ідзе Віцебская вобласць – 1282, Мінская вобласць – 588. У астатніх рэгіёнах выпадкаў істотна менш: Гомельская – 193, Брэсцкая – 112 і Гродзенская вобласць – 79. Выздаравелі і выпісаны 342 пацыенты.
Пры гэтым Уладзімір Каранік адзначыў, што прафілактычныя правілы павінен выконваць кожны жыхар краіны, незалежна ад статыстыкі распаўсюджвання COVID-19 у канкрэтным раёне. «Рэкамендацыі мер бяспекі, мер асабістай гігіены датычацца абсалютна ўсіх. Усё роўна, ёсць хворыя ў гэтым раёне ці не. Гэтыя меры па сацыяльным дыстанцыраванні, выкананні элементарных норм асабістай бяспекі тычацца ўсіх без выключэння», – канстатаваў міністр.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 15:15
28.05.2025 - 16:11
27.05.2025 - 10:56
Алена Пруднікава-Кірпічонак прадстаўлена на пасадзе намесніка старшыні Магаблвыканкама
22.05.2025 - 14:25
20.05.2025 - 11:19
Выязны прыём 23 мая ў Хоцімскім раёне правядзе Аляксандр Гарошкін