Паводле даных на раніцу 14 красавіка, у Магілёўскай вобласці быў зарэгістраваны 151 пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
«Пацыенты знаходзяцца на лячэнні. У кожнага хвароба працякае па-свойму. У 27 чалавек – пнеўманіі, астатнія ў большасці пераносяць інфекцыю лёгка ці бессімптомна», – расказаў суразмоўца.
Ён дадаў, што ўжо тры пацыенты паправіліся і адправіліся з медустаноў дадому.
З 151 выпадку каронавіруса 105 – гэта кантакты 1-га і 2-га узроўняў, якія былі пад наглядам і размаўлялі з раней выяўленымі хворымі. Асноўная частка інфекцый – завезенага характару. «Гэта грамадзяне, якія былі ў далёкім замежжы – краінах з небяспечнай сітуацыяй па каранавірусе, а таксама якія прыехалі з суседніх абласцей, дзе дастаткова высокі ўзровень захворвання», – канстатаваў Аляксандр Старавойтаў.
У цэлым эпідабстаноўка ў Магілёўскай вобласці характарызуецца зніжэннем колькасці вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, колькасць якіх у параўнанні з мінулым тыднем зменшылася на 25%. Большую частку пацыентаў складаюць дарослыя – каля 63–65%, 35% прыпадае на дзяцей. У апошніх зараз працягваюцца школьныя канікулы, і зніжэнне паказчыкаў выклікана іх раз’яднанасцю, як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.09.2025 - 20:50
23.09.2025 - 11:50
Анатоль Ісачанка: работа дэпутатаў павінна быць рэальнай, эфектыўнай і прыносіць канкрэтны вынік
22.09.2025 - 14:31
Канцэрт арфавай музыкі, баль, кірмашы. «Вераснёўскі фэст» пройдзе ў палацы ў Жылічах 27 верасня
18.09.2025 - 15:59
17.09.2025 - 19:42
17.09.2025 - 09:27