У Магілёўскім раёне 22 мая ў 11.00 адкрыюць мемарыяльную экспазіцыю «Сцяна Памяці». Яна размесціцца на тэрыторыі ДУА «Вендаражскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа», паведамілі ў Магілёўскім раённым камітэце ГА «БРСМ».
У межах святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў валанцёры руху «Добрае Сэрца», саюзныя актывісты навучальнай установы правялі значную працу па зборы інфармацыі пра выдатных удзельнікаў ваенных падзей – ураджэнцаў Вендаражскага сельскага савета. Іх аказалася 75 чалавек.
Было прынята рашэнне ўвекавечыць памяць аб гэтых вялікіх людзях на мемарыяльнай экспазіцыі «Сцяна Памяці». У яе ўзвядзенні прынялі ўдзел вучні, члены педагагічнага і працоўнага калектыву Вендаражскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.09.2025 - 09:44
За кулісамі гістарычнай драмы: у Магілёве прадставілі новыя даследаванні аб Стаўцы Мікалая II
27.08.2025 - 15:08
Дняпроўскі мост у Магілёве: гісторыя, подзвіг хлапчукі і памяць пра героя Мікалая Яшына
18.08.2025 - 12:57
Страшную гісторыю санаторыя «Крынкі» вывучаюць дэпутаты ўсіх узроўняў