У краіне ў цэлым, і ў Магілёўскім раёне ў прыватнасці ўдзяляецца вялікая ўвага пытанням добраўпарадкавання і навядзення парадку. Такой думкай падзялілася старшыня Палыкавіцкага сельскага выканкама Таццяна Русакова.
- Прычым (і гэта вельмі важна!) у працэс уцягнутыя ўсе - дэпутацкі корпус, прадпрыемствы і арганізацыі, мясцовыя жыхары, якія не толькі падхопліваюць прапанаваныя ідэі, але і самі выступаюць з рознымі ініцыятывамі. Нават цяжка пералічыць усё, што было зроблена за апошні час. І ў аграгарадку Палыкавічы, і ў навакольных вёсках з'явіліся новыя архітэктурныя формы. Амаль заўсёды - гэта ініцыятывы грамадзян. Вельмі часта - выкананыя сваімі рукамі. А калі ёсць неабходнасць, то і арганізацыі (як дзяржаўныя, так і прыватнай формы ўласнасці) гатовы дапамагчы, - падкрэсліла старшыня сельвыканкама.
Адзначана, што ў рамках Года добраўпарадкавання сельскі Савет дэпутатаў аказаў садзейнічанне Камінтэрнаўскай сярэдняй школе ў набыцці новых малых архітэктурных форм, а ў дзіцячым садку аг. Палыкавічы аказаў дапамогу (з прыцягненнем прыватнага бізнэсу) з выдаленнем аварыйных дрэў.
- Рамонт дарог, навядзенне парадку на прыдамавых тэрыторыях і на месцах пахаванняў, азеляненне (напрыклад, зусім нядаўна ў мікрараёне «Красавiк» уздоўж дарогі было высаджана 112 туй) - круг работ па добраўпарадкаванні шырокі. Шмат робіцца для таго, каб дзіцячыя пляцоўкі мелі сучасны і дагледжаны від. І на гэтым не спыняемся. Планы грандыёзныя. Вельмі хутка пачнецца будаўніцтва алеі, прысвечанай Героям Сацыялістычнай Працы, якія ў розныя гады працавалі на нашым сельгаспрадпрыемстве (цяпер гэта - ААТ «Палыкавічы»). Гэта ініцыятыва будзе рэалізавана за кошт спонсарскіх сродкаў ТАА «БелЭмса»і ЗАТ «Магілёўскі КСІ». А акрамя гэтага, у бліжэйшы час пачнуцца работы па рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы «Добраўпарадкаванне тэрыторыі паркавай зоны Палыкавіцкай крыніцы», пасля чаго гэтае самае папулярнае месца стане яшчэ больш прыгожым і дагледжаным, – дадала Таццяна Русакова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»