Сёння, 10 студзеня, у Магілёўскім раёне ў аграгарадку Вейна адзінаццаты раз праходзіць фестываль работнікаў устаноў адукацыі «Калядная зорка», мэта якога — выяўленне і падтрымка адораных, таленавітых педагогаў і іх сем'яў на аснове духоўных каштоўнасцей, гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа. Арганізатары мерапрыемства - райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, аддзел па адукацыі Магілёўскага райвыканкама.

У час свята прайшло ўрачыстае богаслужэнне ў Храме Покрыва Прасвятой Багародзіцы і адбыўся вялікі канцэрт у актавай зале дома культуры аграгарадка — усе нумары выканалі педагогі і навучэнцы Магілёўскага раёна, а таксама госці — прадстаўнікі прафсаюза работнікаў народнай адукацыі і навукі з Санкт-Пецярбурга.
Завершыцца фестываль традыцыйным падвядзеннем вынікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі