Сёння ў Магілёўскім раёне ў 11.00 пачнецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця дзіцячага сада аграгарадка Вейна пасля рэканструкцыі і будаўніцтва. У мерапрыемстве прымуць удзел выхаванцы дзіцячага сада, іх бацькі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і райвыканкама. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім райвыканкаме.
Начальнік аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Наталля Колас адзначыла:
- Актуальнасць урачыстай цырымоніі абумоўлена важнасцю адкрыцця гэтага аб'екта для навучання і выхавання дзяцей, камфортнай і сучаснай арганізацыі іх знаходжання ў дашкольнай установе. Будаўніцтва прыбудовы дазволіла павялічыць праектную магутнасць дзіцячага сада. Калі раней ён мог прыняць 75 выхаванцаў, то зараз - 150. Пасля рэканструкцыі старога будынка, здадзенага ў эксплуатацыю ў 1970 годзе, дзецям стане ў ім значна ўтульней і зручней.
Праграмай урачыстага мерапрыемства запланавана ўручэнне сімвалічных ключоў ад дзіцячага сада, выступленне прадстаўнікоў Магілёўскага аблвыканкама і райвыканкама, будаўнічых арганізацый. Таксама ў праграме - выступленне дзяцей і ўручэнне падарункаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»