У Магілёве 6 ліпеня пакажуць спектакль «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.
Гэта найстарэйшая пастаноўка тэатра, якая доўгія гады карыстаецца вялікай любоўю гледачоў за спалучэнне яркіх народных характараў, цікавага сюжэту, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ў ім прымалі ўдзел некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. Бо прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Ліцвінава адбылася ў 1944 годзе ў горадзе Томску, куды тэатр быў эвакуіраваны.
«Паўлінка» – гісторыя пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі. Народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў яе нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.
Спектакль ідзе на беларускай мове.
Пачатак у 18.30.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію
21.04.2025 - 09:40
Гастролі, сумесныя пастаноўкі. Магілёўскі і Уладзімірскі тэатры дамовіліся аб супрацоўніцтве
18.04.2025 - 11:19
Праўда пра генацыд: фільмы «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Радзіма»
17.04.2025 - 12:44
Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне